Чэмпіянат свету па футболе 1934
| Чэмпіянат свету па футболе 1934 Campionato Mondiale di Calcio |
|
|---|---|
| Падрабязнасці чэмпіянату | |
| Месца правядзення | Італія |
| Лік удзельнікаў | 32 |
| у фінале | 16 |
| Прызавыя месцы | |
| Чацвёртае месца | |
| Фінал | Нацыянале ПНФ |
| Статыстыка чэмпіянату | |
| Наведвальнасць | 395 000 (23 235 за гульню) |
| Згуляна матчаў | 17 |
| Забіта галоў | 70 (4.12 за гульню) |
| Бамбардзір(ы) | |
II чэмпіянат свету па футболе (27.5–10.6.1934, Італія). Чэмпіён — зборная каманда Італіі.
Матчы [правіць]
Першы чэмпіянат свету быў настолькі паспяховым, што жаданне прыняць удзел у другім розыгрышы выказала большая колькасць каманд, чым планавалася дапусціць у фінальную стадыю (32 замест 16). Таму чэмпіянат стаў першым, якому папярэднічалі адборачныя матчы.
Чэмпіёны свету уругвайцы не даравалі еўрапейцам адмовы прыняць ўдзелу ў першым розыгрышы і разам з Балівіяй і Парагваем не паехалі ў Італію. Дзякуючы гэтаму Аргенціна і Бразілія атрымалі права згуляць у фінальным турніры без адборачнага раунда. Гэта быў першы і апошні выпадак на дадзены момант, калі папярэдні ўладальнік Кубка свету не патрапіў на наступны чэмпіянат (і толькі з-за асабістай адмовы).
Некаторыя адборачныя матчы еўрапейскіх каманд апынуліся напоўненымі барацьбой. Гаспадарам чэмпіянату прыйшлося пазмагацца з грэкамі, якія былі пераможаны на стадыёне «Сан-Сыра» з лікам 4:0. Матч у адказ у Афінах не адбыўся з-за адмовы грэчаскай каманды, якая атрымала буйную паразу. Гэты чэмпіянат таксама стаў адзіным, дзе гаспадары вымушаны былі прымаць удзел у адборачным турніры.
Самыя моцныя еўрапейскія зборныя таго часу - Аўстрыя і Венгрыя - апынуліся ў адной адборачнай групе, але адмовіліся гуляць паміж сабой, аддаючы перавагу разграміць больш слабых балгараў. Венгры згулялі 2 гульні з Балгарыяй, а аўстрыйцы толькі адну, але ўсе матчы балгары прайгралі і ўжо не маглі прэтэндаваць на паездку на чэмпіянат свету.
У адборачным турніры здарыўся яшчэ адзін скандал. У ходзе адборачнага матчу румынаў супраць швейцарцаў Румынія выпусціла на поле незаяўленага гульца Юліу Бараткі. Матч скончыўся з лікам 2:2, але неўзабаве факт раскрыўся і румынам прысудзілі паражэнне з лікам 2:0. За другую пуцёўку давялося змагацца супраць югаславаў. Апошнім можна было згуляць унічыю, аднак румыны дамагліся перамогі з лікам 2:1. Восем разоў румынаў ратаваў ад вылету каркас брамы.
Каманда з Ірландыі была выбітая бельгійцамі з-за горшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў, хоць разрыў быў усяго ў адзін гол. Гэта быў першы выпадак прымянення розніцы забітых і прапушчаных мячоў у сусветнай практыцы. Таксама характэрна, што матч Нідэрланды-Бельгія судзіў будучы прэзідэнт ФІФА Стэнлі Роўз. Зборная ЗША занадта позна падала заяўку на ўдзел і ўжо ў Рыме згуляла кваліфікацыйны матч супраць Мексікі. У першы круг чэмпіянату свету яны трапілі, але адразу ж пацярпелі разгромную паразу ад італьянцаў з лікам 1:7.Упершыню на чэмпіянаце свету ўдзельнічала каманда з Афрыканскага кантынента - Егіпет. У кваліфікацыйным раўндзе яны не пакінулі шанцаў палестынцам, абыграўшы іх у двух сустрэчах з вынікамі 7:1 і 4:1.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэмпіянат свету па футболе 1934- Афіцыйная статыстыка ЧС 1934(англ.)
- Статыстыка ЧС 1934, сайта RSSSF(англ.)
- ЧС-1934 (руск.)
- Чэмпіянат свету ў Італіі (руск.)
| Чэмпіянат свету па футболе | |
|---|---|
| Турніры | Уругвай 1930 · Італія 1934 · Францыя 1938 · Бразілія 1950 · Швейцарыя 1954 · Швецыя 1958 · Чылі 1962 · Англія 1966 · Мексіка 1970 · ФРГ 1974 · Аргенціна 1978 · Іспанія 1982 · Мексіка 1986 · Італія 1990 · ЗША 1994 · Францыя 1998 · Карэя/Японія 2002 · Германія 2006 · ПАР 2010 · Бразілія 2014 · Расія 2018 · Катар 2022 · 2026 |
| Фіналы | 1930 · 1934 · 1938 · 1950 · 1954 · 1958 · 1962 · 1966 · 1970 · 1974 · 1978 · 1982 · 1986 · 1990 · 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 · 2018 · 2022 |
| Склады | 1930 · 1934 · 1938 · 1950 · 1954 · 1958 · 1962 · 1966 · 1970 · 1974 · 1978 · 1982 · 1986 · 1990 · 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 · 2018 · 2022 |
| Кваліфікацыя | 1930 · 1934 · 1938 · 1950 · 1954 · 1958 · 1962 · 1966 · 1970 · 1974 · 1978 · 1982 · 1986 · 1990 · 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 · 2018 · 2022 |
| Узнагароды · Гісторыя · Краіны-гаспадыні · Талісманы · Кваліфікацыя · Рэкорды · Статыстыка ўдзелу · Трафей · Хет-трыкі | |
