Чэмпіёны Формулы-1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тытул Чэмпіёна Свету сярод пілотаў Формулы-1 атрымлівае найлепшы пілот па выніках Гран-Пры, якія праводзяцца ў рамках Чэмпіяната Свету па Формуле-1. Найлепшы вынік вымяраецца сумай набраных ачкоў падчас гонак Гран-Пры.

Пыршы тытул Чэмпіёна Свету сярод пілотаў быў атрыманы ў 1950 годзе італьянцам Джузэпэ Фарынай. Першым, хто выйграў больш за адзін Чэмпіёнскі тытул, стаў італьянскі пілот Альберта Аскары (першы тытул у 1952 годзе, другі ў 1953). Дзеючым Чэмпіёнам з'яўляецца нідэрландскі пілот Макс Верстапэн, які выйграў свой першы тытул па выніках 2021 года.

Пілот становіцца чэмпіёнам, калі для іншых пілотаў робіцца немагчымым атрымаць больш ачкоў, чым мае ён. Нават калі лідар чэмпіянату не зможа працягнуць удзел у гонках сезона, але мае дастаткова ачкоў, каб быць недасяжным для іншых, ён атрымлівае тытул. 26 разоў лёс чэмпіёнскага тытула вырашаўся ў апошняй гонцы сезона. У 2002 годзе Міхаэль Шумахер стаў чэмпіёнам за 6 гонак да канца сезона, што дагэтуль з'яўляецца рэкордам.

Агулам, 32 пілота станавіліся чэмпіёнамі па выніках 65 сезонаў. Рэкорд па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў дагэтуль належыць Міхаэлю Шумахеру і Льюісу Хэмілтану, якія станавіліся чэмпіёнамі 7 разоў. Найбольшая колькасць чэмпіёнаў свету - 10 - Брытанскія пілоты; па тры пілота з Германіі, Бразіліі і Фінляндыі станавіліся чэмпіёнамі, што з'яўляецца другім паказчыкам у нацыянальным заліку.

Па сезонах[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Пілот Каманда Рухавік Гума Поўл-пазіцыі Перамогі Подыумы НК Ачкі Атрыманы Розніца
1950 Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі Alfa Romeo Alfa Romeo P 2 3 3 3 30 Этап 7 з 7 3
1951 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Alfa Romeo Alfa Romeo P 4 3 5 5 31 Этап 8 з 8 6
1952 1 Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг Італіі Ferrari Ferrari F P 5 6 6 6 36 Этап 6 з 8 12
1953 1 Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг Італіі Ferrari Ferrari P 6 5 5 4 34.5 Этап 8 з 9 6.5
1954 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Maserati
Сцяг Германіі Mercedes2
Maserati
Mercedes
'P'C 5 6 7 3 42 Этап 7 з 9 16.86
1955 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Германіі Mercedes Mercedes C 3 4 5 3 40 Этап 6 з 7 16.5
1956 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Ferrari Ferrari E 6 3 5 4 30 Этап 8 з 8 3
1957 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Maserati Maserati P 4 4 6 2 40 Этап 6 з 8 15
1958 Сцяг Вялікабрытаніі Майк Хотарн Сцяг Італіі Ferrari Ferrari E 4 1 7 5 42 Этап 11 з 11 1
1959 Сцяг Аўстраліі Джэк Брэбэм Сцяг Вялікабрытаніі Cooper* Climax D 1 2 5 1 31 Этап 9 з 9 4
1960 Сцяг Аўстраліі Джэк Брэбэм Сцяг Вялікабрытаніі Cooper* Climax D 3 5 5 3 43 Этап 8 з 10 9
1961 Сцяг ЗША Філ Хіл Сцяг Італіі Ferrari* Ferrari D 5 2 6 2 34 Этап 7 з 8 1
1962 Сцяг Вялікабрытаніі Грэм Хіл Сцяг Вялікабрытаніі BRM* BRM D 1 4 6 3 42 Этап 9 з 9 12
1963 Сцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1* Climax D 7 7 9 6 54 Этап 7 з 10 21
1964 Сцяг Вялікабрытаніі Джон Сэрціз Сцяг Італіі Ferrari* Ferrari D 2 2 6 2 40 Этап 10 з 10 1
1965 Сцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1* Climax D 6 6 6 6 54 Этап 7 з 10 14
1966 Сцяг Аўстраліі Джэк Брэбэм Сцяг Вялікабрытаніі Brabham* Repco G 3 4 5 1 42 Этап 7 з 9 14
1967 Сцяг Новай Зеландыі Дэні Х'юм Сцяг Вялікабрытаніі Brabham* Repco G 0 2 8 2 51 Этап 11 з 11 5
1968 Сцяг Вялікабрытаніі Грэм Хіл Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1* Ford F 2 3 6 0 48 Этап 12 з 12 12
1969 Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт Сцяг Францыі Matra* Ford D 2 6 7 5 63 Этап 8 з 11 26
1970 Сцяг Аўстрыі Ёхэн Рындт Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1* Ford F 3 5 5 1 45 Этап 123 з 13 5
1971 Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт Сцяг Вялікабрытаніі Tyrrell* Ford G 6 6 7 3 62 Этап 8 з 11 29
1972 Сцяг Бразіліі (1889—1960) Эмерсан Фіціпальдзі Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1* Ford F 3 5 8 0 61 Этап 10 з 12 16
1973 Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт Сцяг Вялікабрытаніі Tyrrell Ford G 3 5 8 1 71 Этап 13 з 15 16
1974 Сцяг Бразіліі (1889—1960) Эмерсан Фіціпальдзі Сцяг Вялікабрытаніі McLaren* Ford G 2 3 7 0 55 Этап 15 з 15 3
1975 Сцяг Аўстрыі Нікі Лауда Сцяг Італіі Ferrari* Ferrari G 9 5 8 2 64.5 Этап 13 з 14 19.5
1976 Сцяг Вялікабрытаніі Джэймс Хант Сцяг Вялікабрытаніі McLaren Ford G 8 6 8 2 69 Этап 16 з 16 1
1977 Сцяг Аўстрыі Нікі Лауда Сцяг Італіі Ferrari* Ferrari G 2 3 10 3 72 Этап 15 з 17 17
1978 Сцяг ЗША Марыа Андрэці Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1* Ford G 8 6 7 3 64 Этап 14 з16 13
1979 Сцяг Пар (1927-1994) Джодзі Шэктэр Сцяг Італіі Ferrari* Ferrari M 1 3 6 0 51 Этап 13 з 15 4
1980 Сцяг Аўстраліі Алан Джонс Сцяг Вялікабрытаніі Williams* Ford G 3 5 10 5 67 Этап 13 з 14 13
1981 Сцяг Бразіліі (1889—1960) Нэльсан Піке Сцяг Вялікабрытаніі Brabham Ford 'G'M 4 3 7 1 50 Этап 15 з 15 1
1982 Сцяг Фінляндыі Кеке Росберг Сцяг Вялікабрытаніі Williams Ford G 1 1 6 0 44 Этап 16 з 16 5
1983 Сцяг Бразіліі (1889—1960) Нэльсан Піке Сцяг Вялікабрытаніі Brabham BMW M 1 3 8 4 59 Этап 15 з 15 2
1984 Сцяг Аўстрыі Нікі Лауда Сцяг Вялікабрытаніі McLaren* TAG M 0 5 9 5 72 Этап 16 з 16 0.5
1985 Сцяг Францыі Ален Прост Сцяг Вялікабрытаніі McLaren* TAG G 2 5 11 5 73 Этап 14 з 16 20
1986 Сцяг Францыі Ален Прост Сцяг Вялікабрытаніі McLaren TAG G 1 4 11 2 72 Этап 16 з 16 2
1987 Сцяг Бразіліі (1889—1960) Нэльсан Піке Сцяг Вялікабрытаніі Williams* Honda G 4 3 11 4 73 Этап 15 з 16 12
1988 Сцяг Бразіліі (1889—1960) Айртан Сена Сцяг Вялікабрытаніі McLaren* Honda G 13 8 11 3 90 Этап 15 з 16 3
1989 Сцяг Францыі Ален Прост Сцяг Вялікабрытаніі McLaren* Honda G 2 4 11 5 76 Этап 15 з 16 16
1990 Сцяг Бразіліі (1889—1960) Айртан Сена Сцяг Вялікабрытаніі McLaren* Honda G 10 6 11 2 78 Этап 15 з 16 7
1991 Сцяг Бразіліі (1889—1960) Айртан Сена Сцяг Вялікабрытаніі McLaren* Honda G 8 7 12 2 96 Этап 15 з 16 24
1992 Сцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсэл Сцяг Вялікабрытаніі Williams* Renault G 14 9 12 8 108 Этап 11 з 16 52
1993 Сцяг Францыі Ален Прост Сцяг Вялікабрытаніі Williams* Renault G 13 7 12 6 99 Этап 14 з 16 26
1994 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Сцяг Вялікабрытаніі Benetton Ford G 6 8 10 8 92 Этап 16 з 16 1
1995 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Сцяг Вялікабрытаніі Benetton* Renault G 4 9 11 8 102 Этап 15 з 17 33
1996 Сцяг Вялікабрытаніі Дэйман Хіл Сцяг Вялікабрытаніі Williams* Renault G 9 8 10 5 97 Этап 16 з 16 19
1997 Сцяг Канады Жак Вільнёў Сцяг Вялікабрытаніі Williams* Renault G 10 7 8 3 81 Этап 17 з 17 39 4
1998 Сцяг Фінляндыі Міка Хакінен Сцяг Вялікабрытаніі McLaren* Mercedes B 9 8 11 6 100 Этап 16 з 16 14
1999 Сцяг Фінляндыі Міка Хакінен Сцяг Вялікабрытаніі McLaren Mercedes B 11 5 10 6 76 Этап 16 з 16 2
2000 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Сцяг Італіі Ferrari* Ferrari B 9 9 12 2 108 Этап 16 з 17 19
2001 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Сцяг Італіі Ferrari* Ferrari B 11 9 14 3 123 Этап 13 з 17 58
2002 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Сцяг Італіі Ferrari* Ferrari B 7 11 17 7 144 Этап 11 з 17 67
2003 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Сцяг Італіі Ferrari* Ferrari B 5 6 8 5 93 Этап 16 з 16 2
2004 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Сцяг Італіі Ferrari* Ferrari B 8 13 15 10 148 Этап 14 з 18 34
2005 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Сцяг Францыі Renault* Renault M 6 7 15 2 133 Этап 17 з 19 21
2006 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Сцяг Францыі Renault* Renault M 6 7 14 5 134 Этап 18 з 18 13
2007 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Італіі Ferrari* Ferrari B 3 6 12 6 110 Этап 17 з 17 1
2008 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Вялікабрытаніі McLaren Mercedes B 7 5 10 1 98 Этап 18 з 18 1
2009 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Сцяг Вялікабрытаніі Brawn GP* Mercedes B 4 6 9 2 95 Этап 16 з 17 11
2010 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing* Renault B 10 5 10 3 256 Этап 19 з 19 4
2011 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing* Renault P 15 11 17 3 392 Этап 15 з 19 122
2012 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing* Renault P 6 5 10 6 281 Этап 20 з 20 3
2013 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing* Renault P 9 13 16 7 397 Этап 16 з 19 155
2014 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes* Mercedes P 7 11 16 7 384 Этап 19 з 19 67
2015 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes* Mercedes P 11 10 17 8 381 Этап 16 з 19 59
2016 Сцяг Германіі Ніка Росберг Сцяг Германіі Mercedes* Mercedes P 8 9 16 6 385 Этап 21 з 21 5
2017 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes* Mercedes P 11 9 13 7 363 Этап 18 з 20 46
2018 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes* Mercedes P 11 11 17 3 408 Этап 19 з 21 88
2019 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes* Mercedes P 5 11 17 6 413 Этап 19 з 21 87
2020 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Mercedes* Mercedes P 10 11 14 6 347 Этап 14 з 17 124
2021 Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапэн Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing Honda P 10 10 18 6 395.5 Этап 22 з 22 8
2022 Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапэн Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing* RBPT P 7 15 17 5 454 Этап 18 з 22 146

‡ Бягучы сезон.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

* указвае на каманду, якая стала Чэмпіёнам сярод Канструктараў (прысуджаецца з 1958).
  1.   Чэмпіянаты 1952 і 1953 праводзіліся па правілах Формулы-2.
  2.   Фанхіа выступаў з рулём Maserati на першых двух этапах у 1954, але пасля перасеў за руль Mercedes.
  3.   Рындт загінуў падчас практыкі на 10-ым этапе, але пытанне чэмпіёнства заставалася нявызначаным да 12-га этапа.
  4.   Міхаэль Шумахер, які набраў 78 ачкоў у сезоне 1997, адставаў ад Вільнёва на 3 ачка. Неўзабаве, Шумахер быў дыскваліфікаваны па выніках сезона за сутыкненне з Вільневам на апошнім этапе Гран-Пры сезона. Такім чынам, Хайнц-Харальд Фрэнтцэн з 42-ма ачкамі заняў другое месца ў Чэмпіянаце з 39-ю ачкамі адставання ад Вільнёва.

Па пілотах[правіць | правіць зыходнік]

Міхаэль Шумахер трымае рэкорд, які падзяляе з Льюісам Хэмілтанам: 7 тытулаў Чэмпіёна Свету
Хуан Мануэль Фанхіа пераможца 5 Чэмпіянатаў Свету
Ален Прост мае 4 тытула чэмпіёна
Себасцьян Фетэль атрымаў свой 4-ты запар тытул у 2013 годзе
Тытулы Пілот Год
7 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер 1994, 1995, 2000–2004
Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан 2008, 2014, 2015, 2017–2020
5 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа 1951, 1954–1957
4 Сцяг Францыі Ален Прост 1985, 1986, 1989, 1993
Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль 2010–2013
3 Сцяг Аўстраліі Джэк Брэбэм 1959, 1960, 1966
Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт 1969, 1971, 1973
Сцяг Аўстрыі Нікі Лауда 1975, 1977, 1984
Сцяг Бразіліі (1889—1960) Нэльсан Піке 1981, 1983, 1987
Сцяг Бразіліі (1889—1960) Айртан Сена 1988, 1990, 1991
2 Сцяг Італіі Альберта Аскары 1952, 1953
Сцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк 1963, 1965
Сцяг Вялікабрытаніі Грэм Хіл 1962, 1968
Сцяг Бразіліі (1889—1960) Эмерсан Фіціпальдзі 1972, 1974
Сцяг Фінляндыі Міка Хакінен 1998, 1999
Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 2005, 2006
Тытулы Пілот Год
1 Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына 1950
Сцяг Вялікабрытаніі Майк Хотарн 1958
Сцяг ЗША Філ Хіл 1961
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Сэрціс 1964
Сцяг Новай Зеландыі Дэні Х'юм 1967
Сцяг Аўстрыі Ёхэн Рынт 1970
Сцяг Вялікабрытаніі Джэймс Хант 1976
Сцяг ЗША Марыа Андрэці 1978
Сцяг Пар (1927-1994) Джодзі Шэктэр 1979
Сцяг Аўстраліі Алан Джонс 1980
Сцяг Фінляндыі Кеке Росберг 1982
Сцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсэл 1992
Сцяг Вялікабрытаніі Дэйман Хіл 1996
Сцяг Канады Жак Вільнёў 1997
Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен 2007
Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан 2009
Сцяг Германіі Ніка Росберг 2016
Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапэн 2021

Тлустым шрыфтам пазначаныя дзеючыя пілоты (на момант сезона 2021)

Па краінах[правіць | правіць зыходнік]

Краіна Тытулы Пілоты Год Пілоты (тытулы)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 20 10 1958, 1962, 1963, 1964, 1965, 1968, 1969, 1971, 1973, 1976, 1992, 1996, 2008, 2009, 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020 Льюіс Хэмілтан (7), Джэкі Сцюарт (3), Джым Кларк (2), Грэм Хіл (2), Майк Хотарн (1), Джон Сёрціз (1), Джэймс Хант (1), Найджэл Мэнсэл (1), Дэйман Хіл (1), Джэнсан Батан (1)
Сцяг Германіі Германія 12 3 1994, 1995, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2010, 2011, 2012, 2013, 2016 Міхаэль Шумахер (7), Себасцьян Фетэль (4), Ніка Розберг (1)
Сцяг Бразіліі Бразілія 8 3 1972, 1974, 1981, 1983, 1987, 1988, 1990, 1991 Нэльсан Піке (3), Айртан Сена (3), Эмерсан Фіціпальдзі (2)
Сцяг Аргенціны Аргенціна 5 1 1951, 1954, 1955, 1956, 1957 Хуан Мануэль Фанхіа (5)
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 4 3 1982, 1998, 1999, 2007 Міка Хакінен (2), Кеке Росберг (1), Кімі Райканен (1)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія 4 2 1959, 1960, 1966, 1980 Джэк Брэбэм (3), Алан Джонс (1)
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 4 2 1970, 1975, 1977, 1984 Нікі Лауда (3), Ёхэн Рынт (1)
Сцяг Францыі Францыя 4 1 1985, 1986, 1989, 1993 Ален Прост (4)
Сцяг Італіі Італія 3 2 1950, 1952, 1953 Альберта Аскары (2), Джузэпэ Фарына (1)
Сцяг ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі 2 2 1961, 1978 Філ Хіл (1), Марыа Андрэці (1)
Сцяг Іспаніі Іспанія 2 1 2005, 2006 Фернанда Алонса (2)
Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя 1 1 1967 Дэні Х'юм (1)
Сцяг Пар (1927-1994) Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка 1 1 1979 Джодзі Шэктэр (1)
Сцяг Канады Канада 1 1 1997 Жак Вільнёў (1)
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 1 1 2021 Макс Верстапэн (1)

Тлустым шрыфтам пазначаныя дзеючыя пілоты (на момант сезона 2021)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]