Чэслаў Янкоўскі

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Чэслаў (Часлаў) ЯНКОЎСКІ (польск.: Czesław Jankowski; 9 снежня 1857, на Ашмяншчыне6 кастрычніка 1929; Псеўданімы: Чэслаў; Літвін;), польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнавец.

Жыў у Вільні, некаторы час у Варшаве. У 1906 годзе быў выбраны дэпутатам I Дзяржаўнай думы. Трымаўся кансерватыўна-ліберальнага кірунку краёўства[1], актыўна падтрымліваў Кансерватыўна-каталіцкую партыю Літвы і Беларусі. На выбарах у 1-ю Думу заклікаў галасаваць толькі за дэпутатаў-палякаў[2]. Уваходзіў у фракцыю дэпутатаў "Тэрытарыяльнае кола" ("Група дэпутатаў ад заходніх губерняў"). У аграрным пытанні выступаў супраць адчужэння нават часткі памешчыцкіх земляў. У 2-й Думе ўваходзіў у фракцыю "Кола канстытуцыяналістаў". Крытыкаваў польскіх нацыянал-дэмакратаў, чым выклікаў абурэнне вярхоў польскага грамадства Беларусі і Літвы і што спрычынілася, у ліку іншага, да яго адстаўкі з пасады рэдактара "Кур'ера літэўскага". Удзельнічаў у віленскім З'ездзе землеўласнікаў (1907).

Аддаваў перавагу ажыццяўленню "польскай краёвай ідэі" перад уласна польскай нацыянальнай ідэяй на землях Літвы і Беларусі (1909), што мелася б вырашыць на карысць тутэйшай польскай грамадскасці польска-літоўскі канфлікт і забяспечыць польскай грамадскасці становішча карэннага этнасу краю.[3] Прытым Янкоўскі не лічыў Літву і Беларусь этнічна польскімі землямі.[4] Выступіў з ідэяй "этнічнай Польшчы" (1914). Пад нямецкай акупацыяй у час 1-й сусв. вайны выступаў за стварэнне асобнага польскага кіраўнічага органу -- "Нацыянальнага польскага сената для Літвы і Беларусі".

Адмаўляў існаванне беларускай культуры, а беларускую інтэлігенцыю не лічыў часткай народу. У адрозненне ад большасці краёўцаў, варожа ставіўся да развіцця беларускай мовы і культуры, і нават іх адкрыта зневажаў, а свабоду выбару культуры для беларускага народу бачыў як свабоду далучэння да культуры польскай[5].


Рэдактар газеты "Кур'ер літэўскі" (1.12.1905--1.4.1907), з 1907 рэдактар газеты "Глос польскі". Пісаў лірычныя вершы, літаратурныя нарысы, займаўся перакладамі. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

Сярод ягоных найбольш вядомых твораў: "Постаці паэтаў" (Postaci poetów, 1891), "З нататак турыста" (1892), "Па Еўропе. Карткі з падарожжа" (Po Europie. Kartki z podróży, 1893), "Арабескі" (Arabeski, 1894), "На ўзбочыне літаратуры" (1906), "З дня ў дзень" (Z dnia na dzień. 1914 Warszawa 1914 -- 1915 Wilno; Вільня, 1923), "З чачоткавай шкатулкі" (1926). Таксама аўтар 4-томавага даследавання "Ашмянскі павет" (Powiat Oszmiański, 18961900); "Польскі народ і яго Бацькаўшчына" (Narod polski i jego Ojczyzna; Варшава, 1914), "Этнаграфічная Польшча" (Polska etnograficzna; Варшава, 1914); мемуараў «На працягу двух гадоў...» (W ciagu dwoch lat..., Варшава, 1908), "На вастрыі справядлівасці" (Na ostrzu sprawiedliwosci; Варшава, 1918).[Крыніца?]

  1. Смалянчук. Палякі..., С.87.
  2. Смалянчук. Палякі..., С.125.
  3. Смалянчук. Паміж краёвасцю... С.171.
  4. Смалянчук. Паміж краёвасцю... С.223.
  5. Смалянчук. Палякі..., С.121, 150.

Літ.:
  • ???
  • Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. / А. Ф. Смалянчук. — [Гродна] : Ратуша, 2000. — 204 с.
  • Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. / Пад рэд. С. Куль-Сяльверставай. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 322 с. ISBN 985-417-345-1