Чэшскі алфавіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чэшскі алфавіт (чэшск.: Česká abeceda) — варыянт лацінкі, які выкарыстоўваецца пры напісанні на чэшскай мове. Асноўныя прынцыпы алфавіта — «адзін гук — адна літара» і даданне дыякрытычных знакаў над літарамі для пазначэння гукаў, далёкіх ад лацінскай мовы.

Алфавіты некаторых іншых усходнееўрапейскіх моў: (славянскіх, балтыйскіх, але і іншых, такіх як эстонская) базуюцца на аснове чэшскага алфавіту, у якім прыбіраюцца ці дадаюцца сімвалы ў адпаведнасці з іх патрэбнасцямі ў мове. Найбольш прыкметным адхіленнем ад чэшскай з'яўляецца польская мова, якая распрацоўвалася незалежна ад лацінскай мовы.

Сучасны чэшскі алфавіт складаецца з 42 літар:

A, Á, B, C, Č, D, Ď, E, É, Ě, F, G, H, Ch (дыграф), I, Í, J, K, L, M, N, Ň, O, Ó, P, Q, R, Ř, S, Š, T, Ť, U, Ú, Ů, V, W, X, Y, Ý, Z, Ž.

Літары Q і W выкарыстоўваюцца выключна ў замежных словах, і замяняюцца на спалучэнні Kv і V як толькі слова становіцца «натуралізаваным»; дыграфы dz і таксама выкарыстоўваюцца галоўным чынам для замежных слоў і не маюць асобнага месца ў алфавіце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Большасць дыякрытычных літар (літар з дыякрытычнымі знакамі) былі дададзены ў алфавіт падчас рэформ Яна Гуса напачатку XV стагоддзя, каб замяніць дыграфы і трыграфы, якімі былі напісаны чэшскія гукі, у якіх не было эквіваленту ў лацінскім алфавіце (у польскім алфавіце дагэтуль выкарыстоўваюць дыграфы і нават тэтраграфы).

На працягу XVI стагоддзя літара Ů (гістарычна «Ó», але зараз вымаўляецца як «Ú») была дададзена ў спіс. Адзіным дыграфам у алфавіце засталося літараспалучэнне «Ch», якое спарадкавана паміж літарамі «H» і «I» і перадае гук, падобны на нямецкі гук «Ch» ці беларускі гук «Х». «Ch» лічыцца адной літарай — у некаторых крыжаванках гэта літараспалучэнне займае толькі адзін квадрат, а ў некаторых выпадках вертыкальнага пісьма (як на шыльдах), яно застаецца разам. Перавага сімвала «Ch», заключанага ў адной клетцы ў крыжаванках некалькі зменшылася з шырокім распаўсюджваннем камп’ютараў у Чэхіі.

Для пазначэння доўгіх галосных гукаў у чэшскім алфавіце ўжываецца акут (чэшск.: čárka) (літары Á, É, Í, Ó, Ú, Ý) і літара Ů. Гэтыя літары маюць такі ж парадак у алфавіце, як і іх недыякрытычныя «калегі». Калі няма ніякай розніцы, акрамя акцэнтуацыі, дыякрытычныя літары павінны быць адсартаваны пасля звычайных. Знак «гачэк» (чэшск.: Háček) (ˇ) указвае на гістарычную палаталізацыю базавай літары. Літары Č, Ř, Š и Ž у наш час уяўляюць сабой постальвеалярныя зычныя размяшчаюцца ў алфавіце да адпаведных ім базавых літар, у той час як Ď, Ň, Ť з'яўляюцца палатальнымі зычнымі і знаходзяцца ў такім жа алфавітным парадку, як іх недыякрытычныя «калегі».

Алфавітная табліца[правіць | правіць зыходнік]

Чэшскі алфавіт (Česká abeceda)
Літара Назва Вымаўленне (IPA) Алафоны
A a а (á) [a]
Á á доўгая а (dlouhé á) [a:]
B b бэ (bé) [b] [p]
C c цэ (cé) [ts] [dz]
Č č чэ (čé) [tʃ] [dʒ]
D d дэ (dé) [d] [t]
Ď ď дзе (ďé) [ɟ] [c]
E e э (é) [ɛ]
É é э доўгая (dlouhé é) [ɛ:]
Ě ě е (ije) [ɛ, jɛ]
F f эф (ef) [f]
G g гэ (gé) [g] [k]
H h ѓа (há) [ɦ] [x], příp. [[neznělá glotální frikativa|[h]]]
Ch ch ха (chá) [x] [ɣ] nebo [[znělá glotální frikativa|[ɦ]]]
I i і (í) [ɪ]
Í í і доўгая (dlouhé í) [i:]
J j йе (jé) [j]
K k ка (ká) [k] [g]
L l эл (el) [l]
M m эм (em) [m] [ɱ]
N n эн (en) [n] [ŋ]
Ň ň энь (eň) [ɲ]
O o о (ó) [o]
Ó ó о доўгая (dlouhé ó) [o:]
P p пэ (pé) [p] [b]
Q q квэ (kvé) [kv]
R r эр (er) [r]
Ř ř эрж (eř) [r̝] [r̝°]
S s эс (es) [s] [z]
Š š эш (eš) [ʃ] [ʒ]
T t тэ (té) [t] [d]
Ť ť це (ťé) [c] [ɟ]
U u у (ú) [ʊ]
Ú ú у доўгая (dlouhé ú) [u:]
Ů ů у з кружком (ů s kroužkem) [u:]
V v вэ (vé) [v] [f]
W w падвойная вэ (dvojité vé) [v] [f]
X x ікс (iks) [ks] [gz]
Y y іпсілон (ypsilon) [ɪ]
Ý ý іпсілон доўгі (dlouhé ypsilon) [i:]
Z z зэт (zet) [z] [s]
Ž ž жэт (žet) [ʒ] [ʃ]

Літара ě пазначае той жа гук, што і e, а літара y — той жа гук, што і i; аднак ě і i у пэўных выпадках пазначаюць таксама змену чытання папярэдняга зычнага.

Камп'ютарныя кадзіроўкі[правіць | правіць зыходнік]

У праграмаванні для чэшскага алфавіта існуюць розныя стандарты кадзіравання, некаторыя з іх:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Падрабязнасці гл. www.cestina.cz (чэшск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]