Шайтараўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шайцераўскі сельсавет)
Шайтараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шайтарава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 057
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Ша́йтараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шайтарава.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Шайтараўскі сельскі савет размешчаны ў паўночнай частцы Беларусі, на паўночным захадзе Віцебскай вобласці,[1] на захад — паўночны захад ад абласнога цэнтра Віцебск і паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Верхнядзвінск.

Буйнейшыя рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі сельскага савета — Дрыса (183 км) са сваім левым прытокам Свольнаю (99 км) (басейн Заходняй Дзвіны). На поўдні сельсавета працякае Заходняя Дзвіна.

Буйных азер на тэрыторыі сельсавета няма, але ў даліне ракі Дрысы, уздоўж яе рэчышча, ляжыць некалькі невялікіх вадаёмаў ледніковага паходжання.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прудзінкаўскі сельсавет у складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прудзінкі. З 9 сакавіка 1929 года ў складзе Боркавіцкага раёна Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад Валынецкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Дзегцярова II, Забелы I, Забелы II, Кавалеўшчына, Няверава і чыгуначныя будкі 669 км і 670 км)[3]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цястоўскага сельсавета[4]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасавана вёска Дзегцярова[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пруднікаўскага сельсавета 23 населеныя пункты[6].

7 лютага 1975 года сельсавет перайменаваны ў Шайтараўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Шайтарава[7]. 8 красавіка 2004 года са складу Шайтараўскага сельсавета былі выключаныя ўсе населеныя пункты на тэрыторыі былога калгаса «Кастрычнік» і ўключаныя ў склад Валынецкага сельсавета (вёскі Булаўкі, Вадва, Дадэкі, Казуліна, Прудзінкі, Стайкі, Філіпова)[8]. 25 чэрвеня 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтворана вёска Казакі[9].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1164 чалавек[10], з іх 89,0 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года — 1057 чалавек[12].

Склад сельсавета[правіць | правіць зыходнік]

У склад Шайтараўскага сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў:

Вескі, якія раней існавалі на тэрыторыі сельскага савета і зняты з уліку.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Прыблізнае размяшчэнне сельсавета — супутникова мапа
  2. Белорусский Посейдон: Водоемы Беларуси Архівавана 30 мая 2010. (бел.), (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  5. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  9. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 141 Об упразднении и образовании сельских населенных пунктов Верхнедвинского района Архівавана 26 студзеня 2021.
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]