Шаломаносны васіліск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шаломаносны васіліск
Basiliscus basiliscus in Minsk Zoo 2.jpg
Шаломаносны васіліск у Мінскім заапарку
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Basiliscus basiliscus Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Lacerta basiliscus Linnaeus, 1758
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   161134
EOL   795614

Шаломаносны васіліск (Basiliscus basiliscus) — від яшчарак з роду васіліскаў.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Шаломаносны васіліск — дзённая яшчарка з доўгімі пальцамі і вострымі кіпцюрамі. На галаве самцоў прысутнічае грэбень. Большасць васіліскаў да 30 см даўжынёй і важаць 200—600 г, але сустракаюцца і асобнікі да 75 см даўжынёй. Хвост васіліска складае амаль дзве траціны даўжыні яго цела. Гэта цудоўныя плыўцы, здольныя заставацца пад вадой на працягу паўгадзіны. Яны таксама добра і хутка бегаюць, часам развіваючы хуткасць па зямлі да 11 км/гадзіну. Валодаюць здольнасцю бегаць па вадзе, утрымліваючы сваё цела на паверхні дзякуючы пачаргавальным ўдарам задніх ног. Па паверхні вады васіліск можа прабегчы да 400 метраў з хуткасцю 12 км/г.

Палавая спеласць надыходзіць у 1,5-2 гады. За сезон самка адкладае па 10-20 яек. Нованароджаныя яшчаркі важаць каля 2 г.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Шаломаносныя васіліскі сілкуюцца казуркамі, кветкамі раслін і дробнымі хрыбетнікавымі (змеямі, рыбамі, птушкамі і іх яйкамі). На васіліскаў палююць драпежныя птушкі, больш буйныя змеі, рыбы і паўзуны.