Шалфей вешчуноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шалфей вешчуноў
Salvia divinorum - Herba de Maria.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salvia divinorum Epling & Játiva, 1962

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   506025
NCBI   28513
EOL   483858
GRIN   t:400324
IPNI   456121
TPL   kew-182532
Каля паловы граму сальвіі 25х

Шалфей вешчуноў, або Шалфей наркатычны (Sa'lvia divino'rum) — від раслін з роду Шалфей, з лісця якога атрымліваюць псіхаактыўны галюцынаген дысацыятыўнай ўласцівасці сальвінарын-A. У субкультуры вядомы пад транслітарацыяй свайго лацінскага назову «сальвія дывінорум» або проста «сальвія».

Спосабы ўжывання[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным шляхам увядзення сальвінарына ў арганізм чалавека з'яўляецца ўсмоктванне праз слізістыя абалонкі.

Вылучаюць два асноўных шляхі ўвядзення:

  • Праз слізістую насаглоткі і бронхаў, праз удыханне дыму ад спальвання лісця. Дадзены спосаб некаторымі крыніцамі лічыцца найболей эфектыўным, хоць і прызнаецца, што ён не заўсёды зручны.
  • Праз слізістую роту, праз разжоўванне сухога або свежага лісця. Наогул, сальвінарыны пад дзеяннем страўнікавага соку раскладаюцца, таму праглынутае лісце або экстракт не акажуць ніякага эфекту.

Часта пры ўжыванні сальвінарынаў выкарыстоўваюць стандартызаваныя і нестандартызаваныя экстракты. Экстракты з'ўляюць сабою выцяжку з шалфея вешчуноў, якая мае большую канцэнтрацыю сальвінарынаў, чым уласна лісце. Экстракты адрозніваюцца па ступені канцэнтрацыі і адпаведна азначаюцца: х5 — экстракт 5-разовай канцэнтрацыі ў параўнанні з сыравінай, х10 — 10-разовай, і г.д.

Ужыванне экстрактаў мае як перавагі, так і недахопы. Экстракты зручнейшыя за лісце ў выкарыстанні, захоўванні і перавозцы, але пры іх ужыванні цяжэй кантраляваць дозу ўжытага рэчыва, і магчымае ўзнікненне неспадзяваных ускладненняў.

Існуе, таксама, хімічна чысты сальвінарын-А. Яго ўжыванне звязанае з цяжкасцю дакладнага дазавання, бо дзейсная доза для чалавека складае, у сярэднім, 1-2 мг. З іншага боку, гэта дазваляе дамагчыся неабходных псіхадэлічных эфектаў, кантралюючы дозу сальвінарына, які паступае ў арганізм.

Заканадаўчыя абмежаванні[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі, па стане на май 2009, распаўсюд Salvia Divinorum не забараняўся[3]. У Аўстраліі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Італіі, Іспаніі, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі, Японіі, з чэрвеня 2008 ЗША Сальвінарын А і Salvia divinorum занесеныя ў спіс падкантрольных рэчываў. У гэтых дзяржавах усталяваны адпаведныя меры кантролю за іх вытворчасцю і абаротам.[4][5]. У Расіі з красавіка 2009[6] забаронены свабодны распаўсюд Salvia Divinorum і некаторых іншых раслінных прэпаратаў «з-за ўтрымання ў іх складзе атрутных рэчываў», хоць, па стане на чэрвень 2008, сальвія не ўваходзіла ў Спіс наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Республиканский перечень наркотических средств, психотропных веществ и их прекурсоров, подлежащих государственному контролю в Республике Беларусь / Приложение к постановлению Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 28.05.2003 № 26 (с учетом изменений, внесенных постановлениями Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 28.05.2007 № 52, рег. № 8/16575 от 04.06.2007; 19.02.2008 № 39, рег. № 8/18256 от 26.02.2008)
  4. SALVIA DIVINORUM AND SALVINORIN A June 2008 DEA/OD/ODE (англ.) 
  5. Юрыдычны стан у свеце на дадзены момант (англ.) 
  6. Пра забарону рэалізацыі прадукцыі з утрыманнем шалфея вешчуноў, гавайскай ружы і блакітнага лотаса. У прэсе: Г.Анішчанка забараніў зварот шэрагу курыльных сумесяў і араматызатараў з-за ўтрымання ў іх складзе атрутных рэчываў..