Шальнікакветныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шальнікакветныя
Butomus umbellatus (2005 08 08).jpg
Butomus umbellatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alismatales Dumort. (1829)

Сямействы
Гл. тэкст
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   38883
NCBI   16360
EOL   4177

Шальнікакветныя (лац.: Alismatáles) — парадак аднадольных раслін. Складаецца прыкладна з 165 родаў у чатырнаццаці сямействах.

484 Alisma plantago-aquatica.jpg

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Большасць сямействаў утрымлівае травяністыя несукулентныя расліны, якія звычайна аддаюць перавагу воднаму асяроддзю. Шматгадовыя ці рэдка аднагадовыя водныя ці балотныя травы.

Лісты чарговыя, больш ці менш скучаныя каля верхавіны карэнішча ці сталона, звычайна з похвавымі асновамі, ці больш-менш выразным раздзяленнем на чаранок і пласцінку. Жылкаванне паралельнае ці дугавое. Кветкі ў рознага роду суквеццях ці адзіночныя, двухполыя ці аднаполыя, звычайна актынаморфныя, спірацыклічныя (геміцыклічныя) ці цыклічныя, трохчленныя, з двайным ці рэдка простым калякветнікам, часам без калякветніка. Тычынак многа ці 6-9, радзей 3.

Спелае насенне не мае эндасперма. Тапетум пылавікоў перыплазмаідальны з аднаядзернымі клеткамі, а зародкі часта зялёныя і ўтрымліваюць запасныя рэчывы. Ва ўсіх прадстаўнікоў, акрамя большасці наземных ці эпіфітных Araceae, у ліставых похвах маюцца дробныя лускавінкі (унутрыпохвенныя лускавінкі, сквамулы), гінецэй часта апакарпны, і фарміраванне эндасперма працякае па гелабіяльнаму тыпу[3].

Плады — многалістоўкі ці арэшкі, вельмі рэдка касцянкападобныя.

Склад таксона[правіць | правіць зыходнік]

Раней да парадку шальнікакветных адносілі толькі тры сямействы (Alismataceae, Butomaceae і Limnocharitaceae), іншыя ж сямействы разглядаліся як частка іншых парадкаў, што прыводзіла да поліфілетычных груп. У сістэме класіфікацыя APG II уся група сямействаў змешчана ў адзіны парадак.

Сямейства Petrosaviaceae таксама часам адносяць да гэтага парадку.

Парадак ароідныя (Arales) быў прызнаны роднасным парадку шальнікакветных і цяпер уключаны ў яго склад. У выніку гэтага зліцця сямейства Ароідныя (Araceae) стала самым шматлікім у парадку, налічваючы больш за 3000 відаў у 113[4] родах. Астатнія разам узятыя сямействы ўтрымліваюць каля 500 відаў.

Сямействы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Ботаника. Учебник для вузов: в 4 т = Lehrbuch der Botanik für Hochschulen Begründet von E. Strasburger, F.Noll / Под ред. А. К. Тимонина, И. И. Сидоровой — М.: Изд. центр «Академия», 2007. — Т. 3. — С. 429. — 576 с. — ISBN 978-5-7695-2746-3.
  4. Araceae on The Plant List

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:APG3