Шампіньён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шампіньён
Agaricus campestris.jpg
Шампіньён звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agaricus L. 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   5340
EOL   16518
MB   17030

Шампіньён, пячурыца (Agaricus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства агарыкавых.

Шапка пукатая, потым распасцёртая, шаўкавістая, гладкая або лускаватая, мясістая, дыяметрам ад 3 да 25 см. Пласцінкі свабодныя, напачатку белыя, потым цямнеюць. Паводле гэтай прыкметы шампіньёны адрозніваюць ад смяротна ядавітай бледнай паганкі, у якой споры, а таму і пласцінкі, застаюцца белымі. Мякаць белая, шчыльная, на зломе мяняе колер. Ножка цыліндрычная або булавападобная, шчыльная, рэдка рыхлая або полая, заўжды з кольцам ад пакрывала. Споры акруглыя, гладкія, светла-карычневыя, карычневыя.

Налічваецца каля 60 відаў. Пашыраны ўсюды; на Беларусі 8 відаў, усе ядомыя. Найбольш вядомыя: шампіньён двухспоравы, шампіньён звычайны, шампіньён лясны, шампіньён палявы, або пячарка, шампіньён ядомы. Трапляюцца пераважна групамі з мая па верасень на ўрадлівай глебе ў лясах, садах, на лугах, палях, агародах.

У прамысловых маштабах вырошчваюць шампіньён двухспоравы, у культуры каля 300 гадоў. 2 віды ядавітыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шампіньён // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.