Шарашоўскае Евангелле
Шарашоўскае Евангелле — беларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя.
Змест |
Гісторыя стварэння [правіць]
Створана на тэрыторыі Беларусі ў 1495 (па іншых звестках, у сярэдзіне XVI ст.). названа па запісу на адной са старонак, дзе відаць, што ў XVII і XIX стст. яно было напрастольным у Прачысценскай царкве пасёлка Шарашова Пружанскага раёна, які быў некалі мястэчкам Вялікага Княства Літоўскага.
Мастацкае афармленне [правіць]
Тэкст выкананы чырвонай і чорнай фарбамі, мастацкае афармленне складаецца з чатырох мініяцюр з выявамі евангелістаў, пяці заставак, малюнкаў на палях (раслінная арнаментыка) і ініцыялаў.
Асаблівасці мініяцюр, выкананых чырвонай, карычневай і залаціста-зялёнай фарбамі, тыповы для беларускай мастацкай школы: простанароднасць сялянскага тыпажу, рысы готыкі ў трактоўцы архітэктурных куліс (спічастыя вокны), ромбападобная арнаментыка німбаў.
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Жывапiс Беларусi XII—XVIII стагоддзяў: : Фрэска. Абраз. Партрэт / Склад.: Н.Ф.Высоцкая, Т.А.Карповіч; Аўт. уступ. тэксту Н.Ф.Высоцкая — Мінск: Беларусь, 1980. — С. 23—25. — 50 000 экз.
| Беларускія рукапісы | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| X-XIII ст. | Полацкае Евангелле · Тураўскае Евангелле · Аршанскае Евангелле · Мсціжскае Евангелле · Астрамірава Евангелле · Ізборнік Святаслава · Кодэкс Гертруды · Рэймскае Евангелле · Супрасльскі рукапіс · Служэбнік Варлаама Хутынскага | ||||||
| XIV-XVI ст. |
|
||||||