Шарлота Перэлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шарлота Перэлі
Charlotte Perrelli
фота
Шарлота Перэлі на выступленні 5 красавіка 2008
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Ганна Джэні Шарлота Нільсан

Дата нараджэння

7 кастрычніка 1974({{padleft:1974|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:7|2|0}}) (40 гадоў)

Месца нараджэння

Хоўмантарп, Швецыя

Краіна

Швецыя

Прафесіі

спявачка

Жанры

поп, дыска

Псеўданімы

Шарлота Нільсан

Калектывы

«Wizex», «Anders Engbergs»

Лэйблы

Stockhouse (1999—2008)
Universal Music Group (2008—цяперашні час)

charlotteperrelli.com
Commons-logo.svg Шарлота Перэлі на Вікісховішчы

Шарлота Перэлі (поўнае імя Анна Джэні Шарлота Нільсан) (7 кастрычніка 1974, Хаўмантор, Швецыя), швецкая спявачка і актрыса. У 1999 прадстаўляла Швецыю на конкурсе песні Еўрабачанне 1999. З песняй «Take Me to Your Heaven» (Вазьмі мяне ў свой рай) заняла першае месца і прынесла перамогу сваёй краіне.

Выйграла Melodienfest-2008 з песняй "Hero" і на Конкурсе песні Еўрабачанне 2008 ізноў прадстаўляла Швецыю.

Пасля перамогі на конкурсе Еўрабачанне 1999 Шарлота (тады яшчэ Нільсан) становіцца знакамітай. Яна выступае па ўсёй Еўропе і выпускае свой першы сольны альбом «Charlotte». У 2001 годзе выходзіць другі альбом, які ўключае ў сябе паспяховы сінгл «You Got Me Going Crazy». У 2003 годзе Шарлота становіцца вядучай першага паўфіналу Швецкага адбору на Еўрабачанне. У красавіку гэтага жа года яна прымае ўдзел у швецкай пастаноўцы «Ісус Хрыстос — Суперзорка». У верасні выходзіць сінгл «'Broken Heart», а ў чэрвені 2004 з'яўляецца альбом «Gone Too Long».

Пасля ўдалага дэбюту яе запрашаюць правесці ўжо цалкам увесь нацыянальны адбор на Еўрабачанне 2004, а тэлеканал TV4 запрашае яе стварыць уласнае шоў. Яна арганізуе дзіцячую музычную перадачу «Super Troupers». У маі 2007 года Шарлота прымае ўдзел у Nordic Preview Show, абмяркоўваючы ўдзельнікаў Еўрабачання 2007 у якасці эксперта ад Швецыі. Яна ўжо была ў складзе экспертнай камісіі ў 2005 годзе.

Запісала пяць альбомаў сваіх песень, чатыры з іх увайшлі ў Топ-50 у Швецыі. Альбом "Gone too long" падняўся ў гэтым спісе найболей высока (11 месца). Стала выступае на швецкім тэлебачанні з аглядам сучаснай швецкай эстраднай музыкі.

Шарлота замужам за італьянскім рэстаратарам Ніколай Інгросам, братам Эміліо Інгросам, які быў жанаты на яшчэ адной паспяховай швецкай спявачцы Перніле Вальгрэн. Нікола і Шарлота вырашылі сумесна змяніць сваё прозвішча на Перэлі. Яны жывуць у Стакгольме і ў іх двое сыноў.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шарлота Перэлі. Photo: Daniel Åhs Karlsson

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — «Charlotte»
  • 2001 — «Miss Jealousy»
  • 2004 — «Gone too long»
  • 2006 — «I din röst»
  • 2008 — «Hero»
  • 2008 — «Rimfrostjul»
  • 2012 — «The Girl»

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — «Take Me to Your Heaven», «I write you a lovesong» (Gone too long)
  • 2000 — «Damn you» (Gone too long)
  • 2001 — «You got me going crazy", «Miss Jealousy» (Miss Jealousy)
  • 2003 — «Broken heart» (Gone too long)
  • 2004 — «Million miles away» (Gone too long)
  • 2006 — «I din röst», «Jag är tillbaka» (I din röst)
  • 2008— «Hero» (Hero)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons


Папярэднік:
Джыл Джонсан
Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне
1999
Пераемнік:
Роджэр Пантэйр
Папярэднік:
The Ark
Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне
2008
Пераемнік:
Малена Эрнман

Шаблон:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне