Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор
Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор[1] (фр.: Charles Maurice de Talleyrand-Périgord, 2 лютага 1754 — 17 мая 1838) — французскі палітык і дыпламат, які займаў пасаду міністра замежных спраў пры трох рэжымах, пачынаючы з Дырэкторыі і канчаючы урадам Луі-Філіпа. Вядомы майстар палітычнай інтрыгі. Бискуп Ацёнскі (з 2 лістапада 1788 г па 13 красавіка 1791). Імя «Талейран» зрабілася ледзь не намінальным для пазначэння хітрасці, спрыту і беспрынцыповасці.
Стары парадак [правіць]
Талейран нарадзіўся 2 лютага 1754 г. у Парыжы, у шляхетнай, але небагатай арыстакратычнай сям'і Шарля Даніэля дэ Талейран-Перыгор (1734—1788). Продкі будучага дыпламата паходзілі ад Адальберта Перыгорскага, васала Гуга Капета. Дзядзька Талейрана, Аляксандр Анжалік дэ Талейран-Перыгор, быў у свой час архібіскупам Рэймскім, затым кардыналам і архібіскупам Парыжскім. Найшчасныя гады дзяцінства, па ўспамінах, Талейран правёў у сядзібе сваёй прабабкі, графіні Рашэшуар-Мантэмар, унучкі Кальбер.
Меркавана, траўма нагі перашкодзіла хлопчыку паступіць на ваенную службу. Бацькі вырашылі скіраваць сына на царкоўную сцяжыну, верагодна, у надзеі зрабіць яго біскупам і захаваць пад уплывам сям'і Талейранаў біскупства Ацён. Шарль Марыс паступіў у калегію д'Аркур ў Парыжы, затым вучыўся ў семінарыі Сен-Сюльпіс (1770—1773) і ў Сарбоне. Атрымаў ступень ліцэнцыята па тэалогіі. У 1779 г. Талейран быў пасвечаны ў святары.
У 1780 годзе Талейран становіцца Генеральным агентам Галіканскай (французскай) царквы пры двары. На працягу пяці гадоў ён сумесна з Раймонам дэ Буажэлонам, архібіскупам Ахенскім, ведаў маёмасцю і фінансамі Галіканскай царквы. У 1788 г. Талейран стаў біскупам Ацёнскім.
Зноскі
- ↑ Напісанне поўнага прозвішча і імя Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15., Мн., 2002, С.401.
| Главы ўрадаў Францыі | ||
|---|---|---|
| Рэстаўрацыя Бурбонаў | ||
| Ліпеньская манархія | ||
| Другая рэспубліка | ||
| Другая імперыя | ||
| Трэцяя Рэспубліка |
Трашу · Дзюфор · А. дэ Бральі · Сісэ · Бюфэ · Дзюфор · Сімон · А. дэ Бральі · Рашбуэ · Дзюфор · Вадынгтан · Фрэйсінэ · Феры · Гамбета · Фрэйсінэ · Дзюклерк · Фальер · Феры · Брысон · Фрэйсінэ · Габле · Руўе · Цірар · Флаке · Цірар · Фрэйсінэ · Лубэ · Рыбо · Дзюпюі · Казімір-Пер'е · Дзюпюі · Рыбо · Буржуа · Мелен · Брысон · Дзюпюі · Вальдэк-Русо · Комб · Руўе · Сар'ен · Клемансо · Брыян · Маніс · Каё · Пуанкарэ · Брыян · Барту · Думерг · Рыбо · Вівіані · Брыян · Рыбо · Пенлевэ · Клемансо · Мільеран · Лейг · Брыян · Пуанкарэ · Франсуа-Марсаль · Эрыё · Пенлевэ · Брыян · Эрыё · Пуанкарэ · Брыян · Тардзьё · Шатан · Тардзьё · Стэг · Лаваль · Тардзьё · Эрыё · Поль-Банкур · Даладзье · Саро · Шатан · Даладзье · Думерг · Фландэн · Буісон · Лаваль · Саро · Блюм · Шатан · Блюм · Даладзье · Рэйно · Петэн |
|
| Рэжым Вішы | ||
| Часовы ўрад | ||
| Чацвёртая Рэспубліка | ||
| Пятая Рэспубліка | ||
