Шарль Мары дэ ла Кандамін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шарль Мары дэ ла Кандамін
Charles-Marie de la Condamine
Charles Marie de La Condamine 1701-1774.jpg
Дата нараджэння:

28 студзеня 1701({{padleft:1701|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})

Месца нараджэння:

Парыж

Дата смерці:

4 лютага 1774({{padleft:1774|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:4|2|0}}) (73 гадоў)

Месца смерці:

Парыж

Краіна:

Францыя

Навуковая сфера:

астраномія, геадэзія

Шарль Мары дэ ла Кандамін на ВікіСховішчы

Шарль Мары дэ ла Кандамін (фр.: Charles-Marie de la Condamine; 28 студзеня 1701, Парыж — 4 лютага 1774, Парыж) — французскі астраном, геадэзіст і падарожнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Парыжы ў багатай дваранскай сям'і, паступіў на ваенную службу і ўдзельнічаў у аблозе Розаса, аднак хутка прысвяціў сябе выключна навуцы і з 1730 быў ужо членам Французскай акадэміі. Звярнуў на сябе ўвагу прапановай выкарыстоўваць парахавыя ўспышкі для вызначэння рознасцяў даўгаты, якія на той час вызначаліся з вялікімі недакладнасцямі.

У 1736—1746 гг. правёў у навуковай экспедыцыі ў Паўднёвую Амерыку, з Бугерам і Луі Гадэнам для вымярэння дугі мерыдыяна пад экватарам. У гэтай экспедыцыі ім упершыню быў апісаны працэс атрымання каўчуку. Тады ж ім быў апісаны працэс лячэння малярыі хінінам.

Затым здзейсніў яшчэ некалькі навуковых паездак, напрыклад, для назірання праходжання Венеры перад дыскам Сонца. Апроч мемуараў Кандамін надрукаваў: «Manière de déterminer la différence en longitude de deux lieux peu éloignés l'un de l'autre» (П., 1735), «Projet d'une mesure invariable, commune à toutes les nations» (1747), «Mesure des trois premiers degrés du méridien dans l'hémisphère austral» (1751) і «Journal du voyage fait par l'ordre du Roi à l'équateur» (1751).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Neil Safier. Measuring the New World: Enlightenment Science and South America. — Univ. of Chicago Press, 2008. — ISBN 0226733556


Шаблон:Французская акадэмія