Шарпак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шарпа́к, або шаро́н — адзін з відаў ледзяной скарынкі на паверхні снегу (ці, у выніку наступных снегападаў, у больш глыбокіх пластах) снежнага покрыва, якая ўтвараецца ў выніку падтайвання і наступнага замярзання снегу або ў выніку ветравога ўшчыльнення (ветравы шарпак). Ён аддзелены ад глебы пустотамі і абапіраецца на асобныя земляныя камякі, расліны і іншае. У гарах слабае счапленне шарпаку з верхнімі ці ніжнімі пластамі снегу можа стаць прычынай лавін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шарпа́к, шарон // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 313. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.