Шарышскі Град

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Шарышскі Град
Разваліны Шарышскага Граду
Разваліны Шарышскага Граду
49°03′08″ пн. ш. 21°10′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ша́рышскі Град (славацк.: Šarišský hrad) — адзін з найважнейшых у мінулым замкаў Славакіі, былы цэнтр Шарыша, цяпер у развалінах. Размешчаны на ўзгорку над Велькім Шарышам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Замак пачаў будавацца ў XIII стагоддзі для абароны гандлёвага шляху ўздоўж Торысы, упершыню згадваецца ў летапісу ў 1245 годзе як «Шаруш». Быў афіцыйнай рэзідэнцыяй венгерскіх каралёў, калі тыя наведвалі Шарыш, а таксама рэзідэнцыяй камітата. Напачатку XIV стагоддзя замак патрапіў у рукі праціўнікаў караля Карла Роберта сем'і Омадэй. У 1312 годзе войска Карла Роберта паразіла мяцежнікаў і замак стаў ізноў каралеўскім. З 1405 кароль падарыў замак сям'і Перэньі. У 1526 годзе Перэньі паўсталі супраць караля, у 1536 яны акупавалі Кошыцэ, але каралеўскія войскі іх разбілі і ўзялі аблогай замак. Замак ізноў стаў каралеўскім. Габсбургі ўзмацнілі фартыфікацыю замка. У 1660 у замку падарваўся арсенал, а ў 1687 замак згарэў. З той пары замак быў закінуты. У наш час замак з'яўляецца аблюбаваным турыстычным маршрутам. З яго вежы адкрываецца від на наваколлі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.