Шатландская нацыянальная партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шатла́ндская нацыяна́льная па́ртыя (шатл. гэл.: Pàrtaidh Nàiseanta na h-Alba; англ.: Scottish National Party; ШНП) — левацэнтрысцкая палітычная партыя Вялікабрытаніі, якая выступае за незалежнасць Шатландыі, найбуйнейшая партыя ў парламенце Шатландыі.

Дэпутаты ад SNP у парламенце падтрымліваюць цесныя сувязі з Партыяй Уэльса (Plaid Cymru) і ўтвараюць сумесную фракцыю ў Палаце абшчын. Абедзве гэтыя партыі ўваходзяць у Еўрапейскі свабодны альянс (European Free Alliance (EFA)).

Паводле вынікаў выбараў 2007 ШНП заваявала большасць (47 з 127 месцаў) у парламенце Шатландыі, а таксама 6 з 59 «шатландскіх» месцаў у парламенце Вялікабрытаніі. Нягледзячы на тое, што ШНП апярэдзіла галоўных канкурэнтаў — лейбарыстаў — толькі на 1 дэпутацкае месца, менавіта яна, паводле нормаў закона, атрымала права сфарміраваць урад у Эдынбургу[1]. У 2011 г. партыя атрымала 69 з 129 месцаў у парламент Шатландыі. Яны склалі кааліцыю з Шатландскай партыяй зялёных. У Шатландыі партыя атрымала права сфарміраваць выканаўчую ўладу каралеўства. Першым міністрам быў прызначаны лідар партыі Алекс Салманд. Пасля выбараў Алекс Салманд абвясціў пра заканчэнне грамадскіх кансультацый па пытанні аб далейшым статусе рэгіёна ў складзе Злучанага Каралеўства[2]. Адным з першых палітычных крокаў новага ўрада стала прапанова правесці 2014 годзе рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партыя ўтварылася ў 1934 у выніку зліцця Нацыянальнай партыі Шатландыі і Шатландскай партыі. Упершыню SNP атрымала месцы ў парламенце ў 1945. Другая перамога на выбарах была здабыта ў 1967, а апагеем уплыву партыі сталі 1970-я, калі ШНП (SNP) атрымала амаль траціна ўсіх галасоў у Шатландыі. Пасля ўвядзення на тэрыторыі Шатландыі гомруля (1999), партыя перайшла ў апазіцыю да кааліцыі Шатландскай рабочай партыі і ліберал-дэмакратаў у шатландскім парламенце.

Упершыню партыя атрымала месца ў палаце абшчын на выбарах 1970 года. У 1970-х гадах партыя падняла хвалю нацыяналізму ў Шатландыі скарыстаўшыся тым, што каля берагоў Шатландыі пачалася актыўная здабыча нафты. У партыі для выбараў 1974 года быў прыдуманы выдатны лозунг «Гэта шатландская нафта», дзякуючы гэтаму лозунгу ШНБ на лютаўскіх выбарах атрымала 7 месцаў, а на кастрычніцкіх ужо 12 - траціну ўсіх галасоў Шатландыі.

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Партыя складаецца з мясцовых аддзяленняў, якія, у сваю чаргу, утвараюць рэгіянальную асацыяцыю (усяго восем асацыяцый) у кожнай выбарчай акрузе. Штогод праводзяцца партыйныя з'езды.

У SNP існуе досыць актыўнае маладзёжнае крыло «Маладыя шатландцы за незалежнасць», студэнцкае крыло «Федэрацыя студэнтаў-нацыяналістаў», а таксама прафсаюзная група. Выдаецца штомесячная газета «The Scots Independent», якая фінансуецца партыяй.

Кіруючым органам партыі з'яўляецца Нацыянальны выканаўчы камітэт, які складаецца з выбраных на з'ездзе членаў партыі. Акрамя таго, у выканаўчым камітэце прадстаўлены дэпутаты шатландскага парламента, парламента Вялікабрытаніі і Еўрапарламента, а таксама прадстаўнікі маладзёжных і студэнцкіх арганізацый, і прафсаюзаў.

Паводле даных на канец 2004, колькасць членаў Шатландскай нацыянальнай партыі ўзрасла (з 2003) з дзевяці з паловай тысяч да амаль адзінаццаці тысяч чалавек[4]. Да канца чэрвеня 2006 колькасць членаў узрасла да 12 066 чалавек.

Палітычная платформа[правіць | правіць зыходнік]

Палітыка партыі грунтуецца на еўрапейскай сацыял-дэмакратыі. У праграме дэкларуецца прыхільнасць да аднабаковага ядзернага раззбраення, прагрэсіўнага падаткаабкладання, падтрымкі адукацыйных грантаў для студэнтаў ВНУ і г.д. Таксама партыя заклікае да стварэння незалежнай шатландскай дзяржавы, паўнапраўнага члена Еўрапейскага саюза.

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, ШНП паводле афіцыйнага пункта гледжання не з'яўляецца рэспубліканскай партыяй, паколькі гэта пытанне, паводле іх меркавання, з'яўляецца другасным у адносінах да пытання аб дзяржаўным суверэнітэце. Тым не менш, шматлікія прадстаўнікі Шатландскай нацыянальнай партыі лічаць сябе рэспубліканцамі.

Вынікі выбараў[правіць | правіць зыходнік]

Выбары 1935 года 1,1 % 0 месцаў
Выбары 1945 года 1,2 % 0 месцаў
Выбары 1950 года 0,4 % 0 месцаў
Выбары 1951 года 0,3 % 0 месцаў
Выбары 1955 года 0,5 % 0 месцаў
Выбары 1959 года 0,5 % 0 месцаў
Выбары 1964 года 2,4 % 0 месцаў
Выбары 1966 года 5,0 % 0 месцаў
Выбары 1970 года 11,4 % 1 месца
Выбары лютага 1974 года 21,9 % 7 месцаў
Выбары кастрычніка 1974 года 30,4 % 11 месцаў
Выбары 1979 года 17,3 % 2 месцы
Выбары 1983 года 11,7 % 2 месцы
Выбары 1987 года 14,0 % 3 месцы
Выбары 1992 года 21,5 % 3 месцы
Выбары 1997 года 22,1 % 6 месцаў
Выбары 2001 года 20,1 % 5 месцаў
Выбары 2005 года 17,7 % 6 месцаў
Выбары 2010 года 19,9 % 6 месцаў

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:EFA