Шах-намэ
Шах-намэ́ (перс. شاهنامه) — выбітны помнік персідска-таджыкскай літаратуры, нацыянальны эпас іранскіх народаў. На беларускую мову пераклядаецца як «Кніга аб царах». У кнізе апісваецца гісторыя Ірана ад старажытных валадароў да пранікнення іслама ў VII стагоддзі. Шах-намэ — гэта зборнік празаічных і вершаваных твораў, самым значным з якіх лічыцца эпапея Фірдоўсі, якая была напісана прыкладна ў 976—1011 гадах.[1]
Астатніх зводаў засталіся толькі фрагменты ў пераказе розных аўтараў. Першапачаткова зборнік называўся «Худай-наме», але пазней назва была зменена на сучасную.
Фірдоўсі пісаў Шах-намэ напрацягу 35 гадоў і сабраў у паэме значны звод персідска-таджыкскага фальклору. Працуючы на творам, ён выкарыстоўваў не толькі эпізоды мусульманскай гісторыі, але і старажытнаіранскія міфы, і даісламскі эпас, і Авесту, святое пісанне зараастрыйцаў. Фірдоўсі дадаў у паэму таксама тысячу бэйтаў, якія былі напісаны яго папярэднікам Дакікі, якія загінуў у маладосці, непаспеўшы закончыць сваю працу.
«Шах-намэ» кампазіцыйна падзяляецца на 50 так званыя царстваванні рознага аб'ёму. Асобныя царстваванні ўключаюць у сябе вялікія сказанні (дастаны), якія маюць маральна-этычнае прызначэнне.
Умоўна прынята падзяляць «Шах-намэ» на тры часткі: міфалагічную, гераічную і гістарычную.
Эпас мае назвычайна важнае моўнае значэнне. Кніга аб валадарах, цалкам напісана на персідскай мове, згуляла выключную ролю ў яе адраджэнні, якая трапіла пад уплыў арабскай мовы.
Шах-намэ Фірдоўсі, згодна з указаннем аўтара, утрымлівала 60 тысячаў бэйтаў — парных радкоў, якія прыняты ў персідскай паэзіі. Лічыцца, што частка тэкста страчана.
Крыніцы [правіць]
Зноскі
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шах-намэ- А. Стариков Шахнаме: об эпосе / «Шахнаме», 1957 г, «Литературные памятники», Москва. (руск.)