Шацёр, архітэктура
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Шацёр (сінонім — намёт) у архітэктуры — перакрыцці ў выглядзе высокай шматграннай піраміды над цэнтрычным у плане збудаваннем або яго часткай.[1] Вызначальным элементам такога даху з'яўляецца сіметрычнасць.
Мураваныя шатры выконваліся нахільнымі радамі каменя або напускам гарызантальных радоў цэглы, драўляныя — напускам вянцоў, якія памяншаліся ў памерах, або з ужываннем каркаса.[1]
Над культавымі будынкамі шацёр увенчваўся глаўкамі, макаўкамі, над грамадскімі і ваеннымі — вышкамі, флюгер амі.[1]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Тимофієнко В. І. Архітектура і монументальне мистецтво: Терміни та поняття / Академія мистецтв України; Інститут проблем сучасного мистецтва. — К.: Видавництво Інституту проблем сучасного мистецтва, 2002. — 472 с. ISBN 966-96284-0-7
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Храмавая архітэктура | ||
|---|---|---|
| Хрысціянскія | Крыжова-купальны храм • Шатровы храм • Базіліка • Ратонда • Васьмярык на чацьверыку • Надбрамны храм • Жалезная царква • Зальны храм | |
| Нехрысціянскія | Пранг • Пагада • Сала • Ступа • Кумбум • Тахато • Мітрэўм • Німфеўм • Наіск | |
| План і аб'ёмы | Наас • Неф • Апсіда • Чацвярык • Васьмярык • Капэла • Хоры • Галерэя • Сяродкрыжжа • Прэзбітэрый | |
| Памяшканні | Прытвор • Прыдзел • Крыпта • Падклет • Карыльён • Віма • Амбон • Алтар • Трансэпт • Спавядальня • Эмпоры | |
| Апорныя канструкцыі | Слуп • Калона • Аркада • Гатычная архітэктура • Контрфорс • Аркбутан • Нервюра | |
| Скляпенні і перакрыцці | Арка • Скляпенне • Конха • Парус • Тромп • Барабан • Галоўка • Купал • Шацёр • Закамара • Какошнік • Неба | |
| Храмавыя збудаванні | Званіца • Карыльён • Кампаніла • Капэла • Прыдзел • Баптыстэрый • Ківор • Гульбішчы • Клуатр • Трапезная • Марцірыўм | |
