Шая Іосіфавіч Бярковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шая Іосіфавіч Бярковіч
1-ы сакратар Пінскага ГК ЛКСМБ

Нараджэнне 14 сакавіка 1918(1918-03-14)
Смерць 31 снежня 1942(1942-12-31) (24 гады)
Месца пахавання
Партыя КПСС
Ваенная служба
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў партызаны
Званне камісар
Бітвы

Шая Іосіфавіч Бярковіч (14 сакавіка 1918, г. Барысаў — 31 снежня 1942) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе скончыў Ленінградскі тэхнікум чыгуначнага транспарту[2]. Член КПСС з 1942 года. З 1939 г. сакратар[2], з верасня 1940 1-ы сакратар Пінскага ГК ЛКСМБ. З ліпеня 1941 г. сакратар Пінскага падпольнага абкама ЛКСМБ і Пінскага падпольнага ГК ЛКСМБ. З лістапада 1942 года камісар партызанскага атрада імя С. Лазо ў Пінскай вобласці.

Загінуў у баі[1]. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у сучасным аграгарадку Малоткавічы[2] (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Ш. І Бярковіча названа вуліца ў Пінску.

Зноскі

  1. а б Беркович Шая Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 55. — 737 с.
  2. а б в Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шая Іосіфавіч Бярковіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 110. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]