Шаўкоўніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шаўкоўніца
Morus-nigra.JPG
Няспелые ягады Morus nigra.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Morus L., 1753

Тыпавы від
Morus nigra L., 1753
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   174698
NCBI   3497
IPNI   40896-1

Шаўкоўніца, тутавае дрэва (Morus), род дрэў і кустоў сямейства тутавых.

Вышыня 6-12 м. Лісце яйкападобнае, суцэльнае ці лопасцевае з прылісткамі. Кветкі ў коласападобных суквеццях. Плады касцянкападобныя, 2-3 см даўжынёй, белыя, чырвоныя, цёмна-фіялетавыя, у суплоддзях, ядомыя. Расліны ўстойлівыя да гарадскіх умоў.

Радзіма — Японія, Кітай, Індыя, Малая Азія.

На Беларусі як пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы вырошчваюцца шаўкоўніца белая і шаўкоўніца чорная. Цвітуць у маі-чэрвені.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Commons