Шведская крона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крона
krona



5 шведскіх крон 1946 года

Код ISO 4217 SEK
Краіна Швецыя
Складаецца з 100 эры
Абрэвіятура kr
Цэнтральны банк Банк Швецыі
Друк грошай Tumba Bruk[d] і Mint of Finland[d]
Абменны курс (на 9.11.2010)
1 USD = 6.7575 SEK
1 EUR = 9.3500 SEK
1 RUB = 0.2188 SEK
1 GBR = 10,8775 SEK

Шведская крона (па-шведску: krona, код ISO 4217: SEK) – афіцыйная валюта Швецыі.

Зараз выкарыстоўваюцца:

  • Манеты 1 і 2 узору 2016 года – сталь з медным пакрыццём.
  • Манеты 5 крон узору 2016 года – сплаў пад назвай «нóрдык» (медзь, алюміній, цынк і волава).
  • Манеты 10 крон узору 1991 года – сплаў «нордык».
  • Банкноты наміналам 20, 50, 100, 200, 500 і 1 000 крон, уведзеныя ў 2015 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З XVI стагоддзя да 1873 года ў Швецыі меў хаджэнне рыксдалер (або "далер").

5 мая 1873 года паміж Даніяй і Швецыяй быў заключаны фінансава-эканамічны саюз. 1 красавіка 1876 года да саюза далучылася Нарвегіяй (якая фактычна знаходзілася да 1905 года пад уладай шведскіх каралёў). Саюз забяспечваў фіксаваны курс абмену і стабільнасць валют. Аднак кожная краіна працягвала выпускаць сваю ўласную валюту.

У выніку ўступлення ў гэты саюз Швецыя змяніла старую назву сваёй валюты – рыксдалер, на новую – крона (Krona). Валюта Даніі да таго часу ўжо называлася крона (Krone), гэтак жа як і нарвежская крона (Krone). Усе тры назвы азначаюць "карона", а розніца ў напісанні абумоўлена толькі адрозненнямі ў скандынаўскіх мовах.

Эры[правіць | правіць зыходнік]

Шведская крона дзеліцца на 100 э́ры (шведск.: öre). Раней у абарачэнні існавалі манеты вартасцю 1, 2, 5, 10, 25 і 50 эры.

У нашы дні грашовая адзінка эры існуе толькі фармальна – у фізічным выглядзе апошнія разменныя манеты (50 эры) былі выведзены ў 2010 годзе. Самыя ж дробныя наміналы манет, 1 і 2 эры, былі выведзены з абароту яшчэ ў 1972 годзе[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]