Шведскі алфавіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шведскі алфавіт — сістэма пісьма шведскай мовы на аснове лацінскай графікі.

Сучасны шведскі алфавіт заснаваны на лацінцы і складаецца з 29 літар:

маюскульнае пісьмо (вялікія літары)
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z Å Ä Ö
мінускульнае пісьмо (малыя літары)
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z å ä ö

Літары À, É і Ü з'яўляюцца варыянтамі адпаведна A, E и U.

Літары Q, W, Z, É выкарыстоўваюцца:

1) у запазычаных словах (webb, zon, idé); qu звычайна змяняецца на kv, за выключэннем уласных імёнаў і вытворных ад іх;

2) у некаторых прозвішчах спрадвечна шведскага паходжання (Ahlqvist, Wall, Zetterström, Tydén).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]