Шверынскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палац
Шверынскі замак
ням.: Schweriner Schloss
Фасад Шверынскага замка
Фасад Шверынскага замка
Каардынаты: 53°37′27″ пн. ш. 11°25′08″ у. д. / 53.624167° пн. ш. 11.418889° у. д. (G) (O) (Я)53°37′27″ пн. ш. 11°25′08″ у. д. / 53.624167° пн. ш. 11.418889° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Германія
Горад Шверын
Аўтар праекта Георг Адольф Дэмлер
Будаўніцтва 18451857 гады

Шверы́нскі замак (ням.: Schweriner Schloss) — палац з тысячагадовай гісторыяй у горадзе Шверын у Германіі, зямля Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. Размяшчаецца ў цэнтры горада на Палацавым востраве, які злучаны двума мастамі з горадам і палацавым садам. Працяглы час служыў рэзідэнцыяй мекленбургскіх герцагаў, а ў наш час у палацы засядае ландтаг Мекленбурга — Пярэдняй Памераніі.

Раней на месцы палаца на маленькім востраве ў Шверынскім возеры ў 965 годзе была пабудавана славянская крэпасць. Сучасны палац, які эклектычна змяшаў некалькі архітэктурных стыляў, пабудаваны ў 1845-1857 гадах па заказе вялікага герцага Мекленбург-Шверынскага ў сярэдзіне XIX стагоддзі архітэктарам Георгам Адольфам Дэмлерам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]