Шкло

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шкляныя колбы

Шкло, цвёрды аморфны неарганічны матэрыял, які атрымоўваецца праз хуткае астуджэнне расплаву без яго крышталізацыі. На ўзроўні атамаў цвёрдае шкло захоўвае аморфную структуру, пазбаўленую далёкага парадку, уласцівую вадкасцям. Шкло крохкае і анізатропнае. Пры награванні яно паступова размякчаецца і не мае акрэсленай тэмпературы плаўлення.

Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэнні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць больш высокую глейкасць у параўнанні з расплавамі нешклоўтвараючых рэчываў.

[правіць] Шклоўтвараючыя рэчывы

Да шклоўтвараючых рэчываў адносяць:
Простыя рэчывы:

  • S
  • Se
  • Ge

Аксіды:

  • SiO2
  • B2O3
  • P2O5
  • ТeO2
  • GeO2

Фтарыды:

  • AlF3
  • ZrF4

і інш.

[правіць] Некаторыя віды шкла

У залежнасці ад асноўнага шклоўтвараючага рэчыва, якое выкарыстоўвалася, шкло бывае аксідным (сілікатнае, кварцавае, германатнае, фасфатнае, баратнае), фтарыдным, сульфідным і г. д.

Базавы метад атрымання сілікатнага шкла гэта награванне сумесі кварцавага пяску (SiO2), соды (Na2CO3) і вапняку або крэйды (CaCO3). У выніку атрымоўваецца хімічны комплекс з складам Na2O*CaO*6SiO2. У прамысловыя маркі шкла звычайна ўваходзяць злучэнні магнію і алюмінію.

Кварцавае шкло атрымоўваюць плаўленнем крэмнязёмнай сыравіны высокай чысціні (звычайна кварцыт, горны крышталь), яго хімічная формула — SiO2. Кварцавае шкло можа быць таксама прыроднага паходжання, яно ўтвараецца пры трапленні маланкі у паклады кварцавага пяску.


Адрозніваюць асобныя віды шкла паводле сферы ягонага ўжытку:

Аптычнае шкло — ужываюць дзеля выраба лінз і іншых дэталяў аптычных прыбораў.

Хіміка-лабараторнае шкло — шкло, якое валодае высокай хімічнай і тэрмічнай устойлівасцю.

Архітэктурнае шкло - ужываецца ў будаўніцтве

Аўтамабільнае шкло - ужываецца для шклення аўтатранспартных сродкаў



Арганічнае шкло (аргшкло) — пластмаса, якая атрымала свой назоў за празрыстасць, насамрэч дачынення да шкла не мае.


[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах