Шлем

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шле́м — частка ахоўнага даспеха, якая прызначана для абароны галавы.

Шлемы вядомыя з часоў ранняй бронзы і выкарыстоўваюцца да гэтага часу. Шлемы вырабляліся з розных матэрыялаў — акрамя металічных вядомы шлемы з дрэва (Мезаамерыка), скуры ці нават касцей (напрыклад чукчы выкарыстоўвалі шлемы з аленевых рэбраў). Сучасныя шлемы грамадзянскага прызначэння, як правіла, вырабляюцца з пластыку.

Дзяўчына ў веласіпедным шлеме

Нягледзячы на ўсю разнастайнасць форм, шлемы заўсёды абаранялі верхнюю частку чэрапа, а таксама, як правіла, патыліцу і галаву па баках да ўзроўню вушэй, непараўнальна радзей твар і шыю. Ахова галавы ад страсення мозгу патрабуе ад шлема цвёрдай канструкцыі. Для зручнасці нашэння і для паляпшэння ахоўных уласцівасцяў, як правіла, шлемы мелі, а сучасныя заўсёды маюць сістэму амартызацыі ўдару — падкладку або падвеску (сучасныя шлемы практычна ўсе маюць менавіта падвеску).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Галаўныя ўборы