Шліфаванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема шліфавання

Шліфаванне (ням.: schleifen — тачыць, паліраваць, шліфаваць) у тэхніцы — апрацоўка матэрыялаў абразіўным інструментам. Робіцца на шліфавальных станках, часам уручную пры дапамозе электраінструментаў.

Шліфаваннем апрацоўваюць цыліндрычныя, канічныя і фасонныя вонкавыя і ўнутраныя паверхні, вырабы з загартаваных легіраваных сталей і сплаваў, з керамікі, шкла, каменю, драўніны, бетону. У метала- і каменеапрацоўцы для шліфавання карыстаюцца кругамі, брускамі, сегментамі і інш., у дрэваапрацоўцы — шліфавальнымі стужкамі на папяровай, тканкавай або сінтэтычнай аснове. Цяжкаапрацоўвальныя дэталі шліфуюць электралітычным спосабам. Шліфаваннем атрымоўваюць высокадакладныя дэталі (6-9-га квалітэту) і гладкія паверхні (8-12-га класа шурпатасці).

Навуковыя даследаванні ў Беларусі ў галіне шліфавання вядуцца з 1950-х гг. на Мінскім падшыпнікавым заводзе, у Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН РБ, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

У крупяной вытворчасці шліфаванне — выдаленне зародка і вонкавых частак ядра, наданне драблёным зерням пэўнай формы і аднароднасці. Паляпшае смакавыя якасці круп, але зніжае колькасць вітамінаў і мінеральных рэчываў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]