Шон Лестэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шон Лестэр (анг. Sean Lester; 28 верасня 1888, Карыкфергус, Антрым, Ірландыя13 чэрвеня 1959, Голуэй, Ірландыя) — ірландскі дыпламат і апошні Генеральны сакратар Лігі Нацый (31 жніўня 1940 г. - 18 красавіка 1946).

Дыпламатычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1929 годзе Міністэрствам замежных спраў Ірландыі Лестэр быў накіраваны ў Жэневу ў якасці пастаяннага прадстаўніка Ірландыі ў Лізе Нацый. Ён часта прэзентаваў Ірландыю на пасяджэннях Савета Лігі Нацый замест міністра замежных спраў. Лестэр прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Лігі. Калі Перу і Калумбія спрачаліся адносна горада ў вярхоўях ракі Амазонкі, Лестэр узначаліў камітэт, які знайшоў справядлівае рашэнне па гэтым пытанні. Ён таксама кіраваў работай гэтага камітэта, калі Балівія і Парагвай пачалі вайну за ўладанне вобласці Гран-Чака.

У 1933 годзе Лестэр быў адпраўлены ў Данцыг (Гданьск) у якасці Вярхоўнага камісара Лігі Нацый. Вольны горад Данцыг быў арэнай новага міжнароднага крызісу ў адносінах паміж нацысцкай Германіяй і міжнароднай супольнасцю па пытанні польскага калідора і адносінамі Польшчы з Трэцім рэйхам. На працягу гэтага перыяду Лестэр неаднаразова пратэставаў супраць пераследаў і дыскрымінацыі яўрэяў.

Лестэр вярнуўся ў Жэневу ў 1937 годзе і стаў намеснікам Генеральнага сакратара Лігі Нацый. У 1940 годзе яго абіраюць Генеральным сакратаром Лігі. Лестэр заставаўся ў Жэневе на працягу ўсёй вайны. У 1946 годзе ён кіраваў закрыццём Лігі Нацый.