Шон Пен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шон Пен
Sean Penn
230пксpx
Пен на прэм'еры фільма «Неверагоднае жыццё Уолтэра Міці», Нью-Ёрк, кастрычнік 2013 года
Імя пры нараджэнні:

Шон Джасцін Пен

Дата нараджэння:

17 жніўня 1960({{padleft:1960|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:17|2|0}}) (54 гады)

Месца нараджэння:

Санта-Моніка, ЗША

Грамадзянства:

Flag of the United States.svg ЗША

Прафесія:

кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст

Кар'ера:

1974 — наш час

Узнагароды:

«Оскар» (2004, 2009)
«Залаты глобус» (2004)

IMDb:

nm0000576

Commons-logo.svg Шон Пен на ВікіСховішчы

Шон Джасцін Пен (англ.: Sean Justin Penn; нар. 17 жніўня 1960) — амерыканскі акцёр і кінарэжысёр. Лаўрэат прэміі «Оскар» за галоўныя ролі ў фільмах «Таямнічая рака» і «Харві Мілк». Адзін з самых тытулаваных акцёраў сучаснасці, прызёр трох найбуйнейшых кінафестываляў свету — Канскага, Венецыянскага (двойчы) і Берлінскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шон Пен нарадзіўся 17 жніўня 1960 года ў горадзе Санта-Моніка (штат Каліфорнія) у сям'і рэжысёра Леа Пена і актрысы Айлін Раян. Бацькі яго бацькі, Леа Пена (Leo Z. Penn, 1921—1998), былі яўрэйскімі імігрантамі з Віленскай губерні,[1] якія прыехалі ў ЗША ў 1898 і 1914 гадах.[2][3][4] Маці Шона — Айлін Раян (Eileen Ryan, народжанай Анучы, нар. 1928) — каталічка італьянскага і ірландскага паходжання. Пен выхоўваўся ў свецкай сям'і і з'яўляецца агностыкам.[5][6] У школе Пен вучыўся з Эміліа Эстэвесам, Чарлі Шынам і Робам Лоу, якія пасля сталі акцёрамі. Яго малодшы брат, Крыс Пен, таксама стаў акцёрам.

У 19 гадоў Пен пераязджае ў Нью-Ёрк. Сваю кінакар'еру пачаткаў са здымак у тэлесерыялах. Упершыню зняўся ў кіно ў 1981 годзе ў карціне «Адбой» («Кадэты») (Taps), дзе разам з ім ігралі Том Круз і Цімаці Хатан. Атрымаў вядомасць пасля выканання ролі ў камедыі «Хуткія змены ў школе Рыджмант-Хай» (Fast Times at Ridgemont High, 1982). Яшчэ большую папулярнасць ён набыў, сыграўшы ролі ў фільмах «Дрэнныя хлопцы» (Bad Boys, 1983) і «Агенты Сокал і Снегавік» (The Falcon and the Snowman, 1985), у апошнім ізноў сыграў разам з Т. Хатанам.

У 1985 годзе ўвагу СМІ прыцягнула яго жаніцьба з поп-спявачкай Мадоннай. З ёю ён сыграў у «Шанхайскім сюрпрызы», які лічыцца адным з яго самых няўдалых фільмаў. У 1989 годзе іх шлюб распаўся.

У 1991 годзе Пен дэбютаваў як рэжысёр, паставіўшы па ўласным сцэнарыі фільм «Беглы індзеец». У 1995 годзе ён сыграў у драме Ціма Робінса «Мярцвяк ідзе» са С'юзан Сарандан, за ролю ў якой атрымаў намінацыю на «Оскар» і «Сярэбраны мядзведзь» 46-га Берлінскага кінафестывалю. Іншым фільмам, дзе ён выступіў як рэжысёр стаў «Паставы на скрыжаванні» з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі.

У 1996 годзе Пен ажаніўся з актрысай Робін Райт, з якой пазнаёміўся падчас здымак фільма «Стан раз'юшанасці» (1990). У 1997 годзе ён іграе ў фільмах «Паварот» Олівера Стоўна і Дэвіда Фінчэра «Гульня».

У 1997 годзе Пен атрымаў прэмію як лепшы акцёр на Канскім кінафестывалі за ролю ў фільме Ніка Касавеціса «Яна цудоўная». З ім іграла яго жонка, Робін Райт, і Джон Траволта. У 1999 годзе Пен атрымаў другую намінацыю на «Оскар» за ролю ў фільме Вудзі Алена «Салодкі і гадкі».

У 2003 годзе атрымаў прыз Венецыянскага кінафестывалю Кубак Вольпі за лепшую мужчынскую ролю за ролю ў фільме «21 грам».

У маі 2010 года быў асуджаны на 3 годы ўмоўна за збіваццё журналіста[7] (інцыдэнт адбыўся ў кастрычніку 2009 года).

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З экс-жонкай Робін Райт

18 кастрычніка 2002 года Пен заплаціў 56 000 долараў за публікацыю адкрытага ліста да Джорджа Буша ў газеце The Washington Post[8]. У лісце, апублікаваным на правах рэкламы, Пен раскрытыкаваў амерыканскую палітыку ў дачыненні да Ірака. У снежні 2002 года Пен наведаў Ірак. Падчас трохдзённага візіту ён наведаў шпіталь Багдада, дзе знаходзяцца дзеці — ахвяры амерыканскіх санкцый супраць Ірака, сустрэўся з віцэ-прэм'ерам Тарыкам Азізам і міністрам аховы здароўя.

У чэрвені 2005 года Пен наведаў Іран у якасці карэспандэнта газеты San Francisco Chronicle, дзе сустрэўся з іранскімі дзеячамі культуры ў Музеі кінематаграфіі Тэгерана[9]. Пен падрыхтаваў рэпартаж пра ход прэзідэнцкіх выбараў і іранскую ядзерную праграму, наведаў мячэць і Тэгеранскі ўніверсітэт, сустрэўся з сынам былога прэзідэнта Ірана Алі Акбара Хашэмі Рафсанджані.

У верасні 2005 года Пен асабіста ўдзельнічаў у аказанні дапамогі ахвярам урагану «Катрына» ў Новым Арлеане.

У перыяд з верасня па кастрычнік 2011 Шон Пен здзейсніў тур паводле краін «арабскай вясны». У прыватнасці, ён наведаў Егіпет і Лівію, дзе заявіў, што ўражаны адвагай паўстанцаў.[10]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Div col

Акцёр[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Div col end

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1994 — Прэмія «Залаты глобус» — лепшая мужчынская роля другога плана, за фільм «Шлях Карліта»
  • 1996 — Прэмія «Оскар» — лепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе»
  • 1996 — Прэмія «Залаты глобус» — лепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Мярцвяк ідзе»
  • 1996 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — лепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе»
  • 2000 — Прэмія «Оскар» — лепшая мужчынская роля, за фільм «Салодкі і гадкі»
  • 2000 — Прэмія «Залаты глобус» — лепшая мужчынская роля ў камедыі ці мюзікле, за фільм «Салодкі і гадкі»
  • 2002 — Прэмія «Оскар» — лепшая мужчынская роля, за фільм «Я — Сэм»
  • 2002 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — лепшая мужчынская роля, за фільм «Я — Сэм»
  • 2004 — Прэмія BAFTA — лепшая мужчынская роля, за фільм «21 грам»
  • 2004 — Прэмія BAFTA — лепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака»
  • 2004 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — лепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака»
  • 2009 — Прэмія «Залаты глобус» — лепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Харві Мілк»
  • 2009 — Прэмія BAFTA — лепшая мужчынская роля, за фільм «Харві Мілк»

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Генеалогія на партале Ancestry
  2. Генеалогія сям'і Пэн (Пен): Дзед акцёра — Мойша Пінан (Марыс Даніэл Пэн, 1897—1981) — эміграваў у ЗША ў 1914 годзе з Мерачы Віленскай губерні; бабуля — Лея (Элізабет Мэрыян) Мелінкаў, 1895—?) — эмігравала з бацькамі ў 1898 годзе.
  3. Dead Myth Walking
  4. Келли, Ричард Т., «Шон Пенн, Жизнь и времена», 2004 год. С. 9-10. ISBN 1-84195-623-6
  5. Яўрэі — узнагароджаныя ў намінацыі Оскара
  6. Шон Пен — атэіст
  7. Акцёр Шон Пен атрымаў тры гады ўмоўна за напад на папарацы — РІА Навіны, 13 мая 2010
  8. Sean Penn’s Open Letter to Bush in Washington Post(англ.) 
  9. П. Кортунов. Шон Пенн из Ирана // Интересное кино, 1 сентября 2005 года
  10. Euronews: Родны горад Кадафі амаль узяты

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Шона Пена