Шон Хейс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шон Хейс
Sean Hayes

Шон Хейс в 2010 году.
Імя пры нараджэнні Шон Патрык Хейс
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1970(1970-06-26)[1] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Жонка Scott Icenogle[d][2]
Адукацыя
Прафесія тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, акцёр агучвання, вырабнік, кінапрадзюсар, кампазітар, тэлепрадзюсар, падкастар
Узнагароды «Эмі» (2000)
IMDb ID 0005003
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шон Па́трык Хейс (англ.: Sean Patrick Hayes; нар. 26 чэрвеня 1970, Глен-Элен[3], Ілінойс, ЗША) — амерыканскі акцёр і прадзюсар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хейс мае ірландскае паходжанне; нарадзіўся ў Ілінойсе ў сям'і Мэры і Рональда Хейсаў.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют Шона Хейса адбыўся яшчэ ў 1986 годзе[4], аднак папулярнасць да яго прыйшла пасля выхаду камедыйнага серыяла «Уіл і Грэйс» (1998—2006)[3]. За сваю ігру акцёр быў намінаваны на шэсць «Залатых глобусаў», выйграў прэмію «Эмі» і чатыры прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША[5].

Акрамя сіткома «Уіл і Грэйс», Хейс таксама іграў на тэатральнай сцэне і здымаўся ў кіно. «Галівудскі пацалунак Білі» (1998), «Выйграй спатканне з Тэдам Гамільтанам!» (2004), «Пакуль не згуляў у скрыню» (2007), «Блюзмены» (2008) — найбольш вядомыя фільмы з яго ўдзелам[3].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2020
ф Лянівая Сьюзан[en] Lazy Susan Сьюзен О’Конэл
2008
ф Блюзмены[en] Soul Men Дэні Эпштейн
2007
ф Пакуль не згуляў у скрыню[en] The Bucket List Томас
2004
ф Выйграй спатканне з Тэдам Гамільтанам![en] Win a Date with Tad Hamilton! Рычард Леві
19982006 с Уіл і Грэйс[en] Will & Grace Джэк Макфарланд
1998
ф Галівудскі пацалунак Білі[en] Billy's Hollywood Screen Kiss Білі

Прыватнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

На працягу многіх гадоў Хейс адмаўляўся абмяркоўваць сваю сексуальную арыентацыю, але пасля ўсё ж такі прызнаў, што ён гомасексуал.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sean Hayes // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://people.com/tv/sean-hayes-marriage-husband-scott-icenogle-continue-to-normalize-what-should-be-normal/ Праверана 5 верасня 2021.
  3. а б в Sean Hayes — IMDb
  4. Biography for Sean Hayes — IMDb
  5. Awards for Sean Hayes (англ.)(недаступная спасылка). IMDb. — Весь перечень наград и номинаций Шона Хейса. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 26 декабря 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]