Шпаерскі сабор
| Хрысціянскі сабор | |
|
Шпаерскі сабор
Speyerer Dom |
|
| Краіна | Германія |
| Горад | Шпаер |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Шпаерская дыяцэзія |
| Тып будынка | Сабор |
| Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
| Заснавальнік | Конрад II |
| Будаўніцтва | 1030—1061 (1853) |
| Стан | Дзеючы сабор |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Шпаерскі сабор на |
|
| * | |
|---|---|
| Speyer Cathedral** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
|
|
|
| Краіна | |
| Тып | Культурны |
| Крытэры | ii |
| Спасылка | 168 |
| Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1981 (5-ая сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
|
Шпаерскі сабор (ням.: Speyerer Dom, поўная назва: ням.: Kaiser- und Mariendom zu Speyer) — вялікі імперскі сабор у горадзе Шпаер у Германіі (зямля Рэйнланд-Пфальц). Самая вялікая па памерах царква ў раманскім стылі, якая захавалася, з 1981 года — аб'ект сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Пабудаваны ў 1030—1061 гадах імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пабудова была пачата кайзерам Конрадам II, затым прадоўжана яго сынам Генрыхам III і скончана ўнукам Генрыхам IV, пры якім адбылося асвячэнне сабора. У той час у Шпаеры жыло каля 500 чалавек, і Шпеерскі сабор быў адным з найбуйнейшых будынкаў свету. Гэта мела, у прыватнасці, палітычнае значэнне, так як яго памер сімвалізаваў моц кайзера.
Согласно исследованиям С. В. Заграеўскага[1], сабор у Шпаеры прадвызначыў з'яўленне ў Старажытнай Русі белакаменнага дойлідства.
На працягу тысячы гадоў сабор неаднаразова рэстаўраваўся і дапаўняецца, мяняў свой знешні выгляд. Самае вялікая катастрофа ў гісторыі сабора мела месца ў 1689 годзе, калі салдаты французскага караля Людовіка XIV разбурылі яго, пакінуўшы амаль толькі сцены, і апаганілі пахаванні, які знаходзяцца ў саборы. У 1772—1784 гадах сабор быў рэстаўраваны і дапоўнены вестыбюлем і фасадам, аднак неўзабаве зноў захоплены і апаганены французамі. У 1846—1853 адбылася поўная рэстаўрацыя і ўпрыгожванне велічнымі фрэскамі на сродкі баварскага караля Людвіга I.
У саборы ўсталяваны орган, з якім звязана дзейнасць выбітных нямецкіх арганістаў — Людвіга Дзёра і Леа Крэмера.
- Этапы будаўніцтва і рэканструкцый
Тэхнічныя звесткі [правіць]
- Агульная даўжыня: 134 м
- Вышыня сярэдняга нефа: 33 м
- Даўжыня навы: 37,62 м
- Вышыня ўсходніх вежаў: 71,20 м
- Вышыня заходніх вежаў: 65,60 м
Крыпта [правіць]
У склепе пад алтаром знаходзяцца пахавання некалькіх германскіх кайзера і каралёў, сярод якіх:
- імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Конрад II († 1039) и его супруга Гизела († 1043)
- імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых III († 1056), сын Конрада II
- імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых IV († 1106), сын Генрыха III і яго жонка Берта († 1087)
- імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых V († 1125), сын Генрыха IV
- Беатрыкс († 1184), другая жонка Фрыдрыха I Барбаросы і яе дачка Агнес
- Кароль Германіі Філіп Швабскі († 1208), сын Фрыдрыха I Барбаросы
- Кароль Германіі Рудольф I († 1291)
- Кароль Германіі Адольф Насаўскі († 1298)
- Кароль Германіі Альбрэхт I († 1308), сын Рудольфа I
Зноскі
Спасылкі [правіць]
| У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Speyerer Dom(ням.)
Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу.
|