Шпрэе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шпрэе
ням. Spree
Характарыстыка
Даўжыня ~400 км
Басейн 9 793 км²
Расход вады 36 м³/с
Вадацёк
Выток Ebersbach[d]
 • Каардынаты 51°00′35″ пн. ш. 14°38′58″ у. д.HGЯO
Вусце Хафель
 • Каардынаты 52°32′10″ пн. ш. 13°12′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Хафель → Эльба → Паўночнае мора

Краіна
physical
Шпрэе
Шпрэе
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шпрэе, Шпрэ (ням.: Spree [ʃpʁe ː], в.-луж. ніж.-луж. Sprjewja) — рака ва ўсходняй частцы Германіі, левы прыток Хафеля, у басейне Эльбы.

Даўжыня каля 400 км (у шэрагу крыніц паказваюцца іншыя лічбы — 382 км, 398 км, 403 км). Плошча басейна — 9 793 км². Сярэдні расход вады каля 40 м³ / с.

Рака бярэ пачатак у Лаўзіцкай горнай вобласці недалёка ад мяжы з Чэхіяй. Яна мае тры прызнаных крыніцы. Цячэ пераважна на поўнач, працякае праз федэральныя землі Саксонія, Брандэнбург і горад Берлін.