Шпінат агародны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шпінат агародны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spinacia oleracea L., Sp. Pl. 2: 1027, 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20709
NCBI  3562
EOL  582002
GRIN  t:35256
IPNI  167384-1
TPL  kew-2483900

Шпіна́т агародны[3][4] (Spinacia oleracea) — кветкавая расліна роду Шпінат (Spinacia) сямейства Аксамітнікавыя.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая, холадаўстойлівая (вегетацыйны перыяд 25—30 дзён), перакрыжаванаапыляльная, у асноўным двухдомная травяністая расліна. Сцябло прамое, простае або галінастае. Лісце суцэльнае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Вырошчваецца як харчовая расліна. Спачатку дае разетку сакавітага лісця, якое спажываюць у ежу, пазней — кветкавае сцябло. Лісце шпінату мае ў сабе 0,5 % клятчаткі, 2,28 % сырога бялку, 55 мг вітаміну С на 100 г сырой масы рэчыва, фоліевую кіслату і інш. Па наяўнасці жалеза шпінат пераўзыходзіць іншыя агароднінныя культуры.

Маладое лісце шпінату спажываюць у салатах, супах, як гарнір, для кансервавання і інш.; карысны ў дзіцячым дыетычным харчаванні пры малакроўі і страўнікава-кішачных захворваннях.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Шпінат патрабуе ўрадлівай і вільготнай глебы з рэакцыяй блізкай да нейтральнай. У адкрытым і ахаваным грунце шпінат вырошчваюць як самастойную культуру або ім ушчыльняюць іншыя культуры. Сеюць у некалькі тэрмінаў з інтэрвалам 10—12 дзён напачатку вясны, летам — больш познія сарты, менш схільныя да стралкавання. Сеюць пяціраднымі стужкамі. Догляд пасеваў уключае рыхленне міжрадкоўяў, праполванне, паліванне. Убіраюць шпінат раніцай выбарачна праз 20—30 дзён пасля сяўбы, калі ёсць 5—6 развітых лістоў цёмна-зялёнага колеру і не ўтварыліся кветкавыя сцёблы. Расліну вырываюць з коранем, атрасаюць зямлю і складваюць у драўляныя скрынкі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 736 с.: іл. ISBN 3-85700-079-3
  • Няфёдава Л. Р. Шпінат // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 387.
  • Шпинат // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 601. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Шпинат огородный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)