Штандартэнфюрар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герман Фегелейн, штандартэнфюрар Вафен-СС

Штандартэнфюрар (ням.: Standartenführer) — чын (званне) у СС і СА, адпавядаў чыну палкоўніка.

У 1929 годзе гэты чын быў уведзены ў структуру СС для кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў СС — штандартаў (SS Standarte). Звычайна штандарт фарміраваўся з членаў СС вялікага горада ці дзвюх-трох малых гарадоў. У штандарт уваходзілі тры штурмбаны (SS Sturmbann), адзін рэзервовы штурмбан (з ліку старэйшых членаў СС ва ўзросце 35-45 гадоў) і шпільманцуг (аркестр). Колькасць штандарта даходзіла да 3500 чалавек.

З 1936 года, пасля стварэння войскаў СС, чын штандартэнфюрара адпавядаў чыну палкоўніка і пасады камандзіра палка.

Знакі адрознення штандартэнфюрара СС (Вафен-СС)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Малодшае званне
Оберштурмбанфюрар
Штандартэнфюрар Старэйшае званне
Оберфюрар