Штат Ілінойс
|
|||||
| Мянушка штата: Зямля Лінкольна | |||||
Іншыя штаты ЗША |
|||||
| Плошча — Усяго |
140 998 км² |
||||
| Насельніцтва - Усяго (2009) — Шчыльнасць |
12 910 409 ~ 223/км² |
||||
| Вышыня над ур-м мора — Сярэдняя вышыня |
182 м |
||||
Ілінойс (англ.: Illinois [ˌ ɪlɨnɔɪ]) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША. Плошча — 140.998 км ². Насельніцтва — 12.910.409 чалавек (2009), пяты па колькасці жыхароў штат. Сталіца — горад Спрынгфілд, найбуйнейшы горад — Чыкага; іншыя буйныя гарады: Аўрора, Рокфард, Джолі.
Афіцыйная мянушка — «Зямля Лінкольна» (англ.: Land of Lincoln), а таксама «Штат у прэрыі» (анг. Prairie State). Афіцыйны дэвіз — «Незалежнасць штата, нацыянальны саюз» (анг. State sovereignty, national union). На амерыканскім дыялекце англійскай мовы «Illinois» вымаўляецца на французскі манер — без апошняга гуку «s» (ˌ ɪlɨnɔɪ).
Змест |
Геаграфія і клімат[правіць]
Штат размешчаны на Цэнтральных раўнінах, і 60 % яго тэрыторыі займаюць прэрыі, астатняя частка занятая ўзгоркамі. На поўначы мяжуе са штатам Вісконсін, з паўночнага ўсходу абмежаваны возерам Мічыган, мяжуе са штатам Індыяна на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Кентукі — на поўдні, c Аявай і Місуры на захадзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ Агаё, заходняя і паўднёва-заходняя — па рацэ Місісіпі. Значная частка паўднёвага ўчастка мяжы з Індыяне праходзіць па рацэ Уобаш.
У штаце — больш за 500 рэк (найбуйнейшая — Ілінойс), злучаная суднаходным каналам з возерам Мічыган) і 950 азёраў.
Умерана кантынентальны клімат.
Штат багаты карыснымі выкапнямі, сярод якіх — вугаль, нафта, прыродны газ, цынк, пясчанік.
Вядомыя асобы[правіць]
- Карл Сэндберг
- Роберт Уодлаў
- Рэй Брэдберы
- М. Мэтлін (1965-) — амерыканская актрыса
- Альфрэд Сцёртэвант
Гл. таксама[правіць]
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
|
|
||
|---|---|---|
| Штаты | Ага́я | Аёва | А́йдаха | Аклахо́ма | Алаба́ма | Аляска | Арызо́на | Арка́нзас | Арэгон | Ваёмінг | Вашынгто́н | Вермо́нт | Вірджынія | Вісконсін | Гаваі | Дэ́лавэр | Джорджыя | Заходняя Вірджынія | Ілінойс | Індыяна | Каларада | Каліфорнія | Ка́нзас | Кентукі | Канектыкут | Луізіяна | Манта́на | Масачусетс | Мінесота | Місісіпі | Місуры | Мі́чыган | Мэн | Мэ́рыленд | Небра́ска | Нева́да | Нью-Гэмпшыр | Нью-Джэрсі | Нью-Ёрк | Нью-Мексіка | Паўднёвая Караліна | Паўднёвая Дакота | Паўночная Караліна | Паўночная Дакота | Пенсільванія | Род-Айленд | Тэнесі́ | Тэха́с | Фларыда | Юта | |
| Федэральная акруга | ||
| Астраўныя тэрыторыі | Амерыканскае Само́а | востраў Бэйкер | востраў Гуам | востраў Хоўленд | востраў Джарвіс | атол Джонстан | рыф Кінгмэн | атол Мідуэй | востраў Наваса | Паўночныя Марыянскія астравы | атол Пальміра | Пуэрта-Рыка | Віргінскія астравы | востраў Уэйк | |