Штат Акры
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Бразілія |
| Уваходзіць у | Паўночны рэгіён |
| Адміністрацыйны цэнтр | Рыу-Бранка |
| ВУП (2006) | R$4 835 747 (25-й) |
| Насельніцтва (2010) |
732 793 чал. (25-е месца) |
| Шчыльнасць | 4,8 чал./км² |
| Плошча | 152 581,388 км² |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка |
609 м |
| Часавы пояс | UTC-4 |
| Код ISO 3166-2 | BR-AC |
| www.ac.gov.br Афіцыйны сайт | |
| Штат Акры на Вікісховішчы | |
Акры (парт.: Acre) — штат на паўночным захадзе Бразіліі, адносіцца да Паўночнага рэгіёна краіны, размешчаны на поўдзень ад экватара. Адміністрацыйны цэнтр - горад Рыу-Бранка. Мяжуе на поўначы са штатам Амазонас, на ўсходзе - са штатам Рандонія, на паўднёвым усходзе - з Балівіяй, на паўднёвым-захадзе - з Перу.
Штат займае па плошчы 16 месца ў Бразіліі (152 581,388 км²), а па насельніцтву - 25 месца (732 793 чалавек).
Змест |
Геаграфія [правіць]
Тэрыторыя адносіцца да басейна Амазонкі. На заходняй мяжы з Перу — горы Сера-ду-Дывізор (Кантамана) максімальная вышыня 609 м.
Асноўныя рэкі: прытокі Амазонкі — Журуа і Пурус (з прытокамі) працякаюць у напрамку на поўнач і паўночны ўсход.
Гісторыя [правіць]
Першапачаткова тэрыторыя належала Балівіі, аднак падчас каўчукавай ліхаманкі сюды прыйшло шмат партугаламоўных бразільцаў, якія абвясцілі Рэспубліку Акры. Пасля шэрагу ваенных канфліктаў штат адышоў да Бразіліі па дамове з Балівіяй ад 17 лістапада 1903 года, перазтвораны ў штат у 1962 гаду, да гэтага быў федэральнай тэрыторыяй[1].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі [правіць]
Штат падзяляецца на два мезарэгіёна Валі-ду-Акры (усходні) і Валі-ду-Журуа (заходні), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг мікрарэгіёнаў.
Эканоміка [правіць]
Насельніцтва займаецца ў асноўным зборам соку гевеі і бразільскіх арэхаў па рэках, і вырошчваннем маніёка. Таксама ў штаце вырабляюцца лесанарыхтоўкі, на мяжы з Перу - залатыя капальні.
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |