Штат Алабама
|
|||||
| Мянушка штата: «Сэрца Поўдня» | |||||
Іншыя штаты ЗША |
|||||
| Сталіца | Мантгомеры | ||||
| Найбуйны горад | Бірмінгем, Алабама | ||||
| Плошча — Усяго |
135 775 км² |
||||
| Насельніцтва - Усяго — Шчыльнасць |
4,44 млн 33,84/км² |
||||
| Стаў штатам Дата ўтварэння |
22-м па парадку 14 снежня 1819 |
||||
| Часавы пояс | Ціхаакіянскі час: ЧГМ-6/-5 | ||||
Алабама (англ.: Alabama) — штат у групе штатаў Паўднёваўсходняга Цэнтра. Плошча 133,9 тыс. км². Насельніцтва 4,4 млн. чалавек (2000). Адміністратыўны цэнтр - горад Мантгомеры. Мае статут штата з 1819. Афіцыйная мянушка — «Сэрца Поўдня».
Гісторыя[правіць]
Гістарычна тэрыторыю штата засялялі чокта, крыкі і іншыя плямёны з ліку «пяці цывілізаваных плямёнаў Аклахомы». Іспанец Эрнанда Дэ Сота абследаваў гэтыя землі ў 1540, а французы на чале з дэ Бьенвілем заснавалі першае сталае еўрапейскае селішча ў раёне сучаснага г. Мабіла ў 1702. Францыя саступіла рэгіён Вялікабрытаніі ў 1763, а тая, у сваю чаргу, змушаная была перадаць яго ЗША ў 1813, але Іспанія ўтрымлівала Мабіл аж да 1813. Паражэнне крыкаў у бітве пад Хорсшу-Бенд прывяло да прытоку белых пасяленцаў, якія зрабілі плантацыйнае рабства асновай эканомікі. Мантгомеры быў першай сталіцай Канфедэрацыі. Штат сур'ёзна папакутаваў за час Грамадзянскай вайны. Развіццё прамысловасці пачалося да канца XIX ст., але монакультура (бавоўна) прывяла да шырокамаштабнай дэпрэсіі ў сельскай гаспадарцы, узмоцненай у 1915 нашэсцем баваўняных шашолак. Змены ў эканоміцы ў 30-я гг. прывялі да развіцця энергетыкі і чорнай металургіі. У 1950—1960-е гг., нягледзячы на сур'ёзныя расавыя праблемы, штат цалкам перайшоў на шлях індустрыялізацыі.
Насельніцтва[правіць]
(26 % чорнаскурага насельніцтва)
Вядомыя асобы[правіць]
- Роза Паркс
- Харпер Лі
- Джо Луіс
- А. Дэвіс (1944-) — амерыканская праваабаронца, дзеяч камуністычнага руху, сацыёлаг, педагог і пісьменнік
- У. К. Хэндзі (1873—1958) — амерыканскі кампазітар, аўтар песень у стылі блюз, трубач, карнетыст і аранжыроўшчык
|
|
||
|---|---|---|
| Штаты | Ага́я | Аёва | А́йдаха | Аклахо́ма | Алаба́ма | Аляска | Арызо́на | Арка́нзас | Арэгон | Ваёмінг | Вашынгто́н | Вермо́нт | Вірджынія | Вісконсін | Гаваі | Дэ́лавэр | Джорджыя | Заходняя Вірджынія | Ілінойс | Індыяна | Каларада | Каліфорнія | Ка́нзас | Кентукі | Канектыкут | Луізіяна | Манта́на | Масачусетс | Мінесота | Місісіпі | Місуры | Мі́чыган | Мэн | Мэ́рыленд | Небра́ска | Нева́да | Нью-Гэмпшыр | Нью-Джэрсі | Нью-Ёрк | Нью-Мексіка | Паўднёвая Караліна | Паўднёвая Дакота | Паўночная Караліна | Паўночная Дакота | Пенсільванія | Род-Айленд | Тэнесі́ | Тэха́с | Фларыда | Юта | |
| Федэральная акруга | ||
| Астраўныя тэрыторыі | Амерыканскае Само́а | востраў Бэйкер | востраў Гуам | востраў Хоўленд | востраў Джарвіс | атол Джонстан | рыф Кінгмэн | атол Мідуэй | востраў Наваса | Паўночныя Марыянскія астравы | атол Пальміра | Пуэрта-Рыка | Віргінскія астравы | востраў Уэйк | |