Штат Аёва

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Штат Аява)
Перайсці да: рух, знайсці
Аёва
Сцяг Аёвы ГербАёвы
Сцяг Аёвы Герб Аёвы
Мянушка штата: «Штат Сакалінага Вока»
Штат Аёва на карце ЗША
Іншыя штаты ЗША
Сталіца Дэ-Мойн
Найбуйны горад Дэ-Мойн
Плошча
 — Усяго
26-я па ЗША
145 743 км²
Насельніцтва
 - Усяго
 — Шчыльнасць

2 988 046
20,65/км²
Стаў штатам
Дата ўтварэння

28 снежня 1846
Часавы пояс Цэнтральны час: ЧГМ-6/-5

А́ёва — штат на сярэднім захадзе ЗША. Плошча — 145,8 тыс. км², насельніцтва — 2,9 млн. чал. Адміністратыўны цэнтр Дэ-Мойн. Штат названы ў гонар індзейскага племя аява.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да часу прыходу еўрапейцаў тут жылі індзейскія плямёны ілінойсаў, аява, санці і янктонаў, продкі якіх засялялі гэтыя землі больш за 10 тыс. гадоў таму.

Хоць першая экспедыцыя еўрапейцаў Жака Маркета і Луі Жалье пабывала тут у 1673, сталае паселішча было заснавана толькі ў 1788.

У 1803 ў выніку Луізіянскай куплі тэрыторыя будучага штата была набытая ЗША. Супраціў індзейцаў засяленню Аёвы быў зламаны каланістамі пасля Вайны Чорнага Коршака 1832.

Першае афіцыйнае селішча амерыканскіх каланістаў заходней ракі Місісіпі з'явілася ў 1833. У 1838 Аёва атрымала статут тэрыторыі з цэнтрам у г. Аёва-Сіці, статут штата — з 1846, калі Кангрэс вырашыў прыняць у Саюз вольны штат нароўні з рабаўладальніцкай Фларыдай. У 1857 сталіца штата была перанесеная ў горад Дэ-Мойн.

Пасля грамадзянскай вайны праходзіць завяршэнне інтэнсіўнага засялення Аёвы і развіццё фермерства. Падчас станаўленняў ЗША як індустрыяльнай дзяржавы (18701920) Аёва адыгрывала ролю жытніцы краіны, а на ўсходзе штата стала развівацца прамысловасць.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Штат размешчаны на водападзеле найбуйных рэк — Місісіпі і Місуры. Ён мяжуе са штатамі Мінесота, Паўднёвая Дакота, Небраска, Місуры, Ілінойс і Вісконсін.

Найвышэйшы пункт штата — Хоўк-Ай-Пойнт (509 м), кропка найменшага ўзроўня над морам — раўніна Кіёкак, 146 м. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 335 метраў.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Кантынентальны клімат з вялікай колькасцю ападкаў; штат перыядычна падвяргаецца паводкам, бурам і тарнада.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]