Штат Заходняя Віргінія
|
|||||
| Мянушка штата: Горны штат | |||||
Іншыя штаты ЗША |
|||||
| Плошча — Усяго |
62 809 км² |
||||
| Насельніцтва - Усяго (2000) — Шчыльнасць |
1,808 млн 29/км² |
||||
Заходняя Вірджынія (анг. West Virginia) — штат на паўднёвым усходзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў (адзіны штат дадзенай групы, які не мае выхаду да Атлантычнага акіяну). Насельніцтва ў 2003 г. склала 1,810 млн чалавек (у 2000 г. яно складала 1,808 млн. — 37-е месца ў ЗША). Сталіца і найбуйнейшы горад — Чарлстон. Іншыя буйныя гарады — Хантынгтон, Уілінг і Моргантаўн.
Афіцыйная мянушка — «Горны штат» (Mountain State). Дэвіз Montani Semper liberi («Горы заўсёды вольныя»).
Эканоміка[правіць]
У штаце маюцца значныя запасы вугалю, прыроднага газу, нафты, солі і іншых карысных выкапняў, што вызначае яго развіццё. Развіта хімічная прамысловасць, заснаваная на перапрацоўцы карысных выкапняў. Добра развіта сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вырошчванне яблыкаў, персікаў, кукурузы, тытуню). Аднак колькасць ферм у апошні час скарачаецца. Значнае месца ў эканоміцы грае турызм.
Вядомыя асобы[правіць]
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
|
|
||
|---|---|---|
| Штаты | Ага́я | Аёва | А́йдаха | Аклахо́ма | Алаба́ма | Аляска | Арызо́на | Арка́нзас | Арэгон | Ваёмінг | Вашынгто́н | Вермо́нт | Вірджынія | Вісконсін | Гаваі | Дэ́лавэр | Джорджыя | Заходняя Вірджынія | Ілінойс | Індыяна | Каларада | Каліфорнія | Ка́нзас | Кентукі | Канектыкут | Луізіяна | Манта́на | Масачусетс | Мінесота | Місісіпі | Місуры | Мі́чыган | Мэн | Мэ́рыленд | Небра́ска | Нева́да | Нью-Гэмпшыр | Нью-Джэрсі | Нью-Ёрк | Нью-Мексіка | Паўднёвая Караліна | Паўднёвая Дакота | Паўночная Караліна | Паўночная Дакота | Пенсільванія | Род-Айленд | Тэнесі́ | Тэха́с | Фларыда | Юта | |
| Федэральная акруга | ||
| Астраўныя тэрыторыі | Амерыканскае Само́а | востраў Бэйкер | востраў Гуам | востраў Хоўленд | востраў Джарвіс | атол Джонстан | рыф Кінгмэн | атол Мідуэй | востраў Наваса | Паўночныя Марыянскія астравы | атол Пальміра | Пуэрта-Рыка | Віргінскія астравы | востраў Уэйк | |