Штат Паўднёвая Аўстралія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паўднёвая Аўстралія
South Australia
Герб
Coat of arms of South Australia.gif
 Сцяг
Flag of South Australia.svg
Краіна

Аўстралійскі Саюз

Адміністрацыйны цэнтр

Адэлаіда

Насельніцтва (2010)

1 644 6 тыс, (5-е месца)

Шчыльнасць

1.67 чал./км²

Плошча

1 043.5 тыс. км²
(4-е месца)

Паўднёвая Аўстралія на карце

Код ISO 3166-2

AU-SA

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Паўднёвая Аўстралія на Вікісховішчы
Каардынаты: 30° пд. ш. 135° у. д. / 30° пд. ш. 135° у. д. (G) (O) (Я)

Паўднёвая Аўстралія (англ.: South Australia) - штат у цэнтры паўднёвай часткі Аўстраліі. Тэрыторыя штата размяшчаецца на найбольш сухіх землях кантынента, а яго агульная тэрыторыя 984,377 км² робіць яе чацвёртым па памерах аўстралійскім штатам. На захадзе мяжуе з Заходняй Аўстраліяй, на поўначы - з Паўночнай тэрыторыяй і Квінслэндам, на ўсходзе - з Квінслэндам, Новым Паўднёвым Уэльсам і Вікторыяй. З паўднёвага боку абмываецца Вялікім Аўстралійскім залівам і Паўднёвым акіянам. Насельніцтва штата складае 1.5 млн чалавек, што складае менш за 10 працэнтаў усяго насельніцтва краіны. Па колькасці насельніцтва штат займае ў краіне пятае месца. Большая частка насельніцтва пражывае ў сталіцы штата Адэлаідзе, а большасць сельскіх жыхароў - на ўрадлівых тэрыторыях уздоўж паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа і ў басейне ракі Мурэй.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Глеба штата ўяўляе сабою галоўным чынам арыдныя і паўарыдныя зоны, падзеленыя некалькімі невысокімі горнымі хрыбтамі, найбольш важнымі з якіх з'яўляецца хрыбет Маўнт-Лофці-Фліндэрса, які распасціраюцца на 800 км на поўнач ад Мыса Джэрвіса да паўночнага ўзбярэжжа возера Торэнс і саляных азёр. Самай высокай кропкай штата з'яўляецца гара Вудраф (вышыня 1,435 м), якая адносіцца да хрыбта Масгрэйв у аддаленай паўночна-заходняй частцы штата.[1] Практычна незаселеная заходняя частка штата размешчана на раўніне Нуларбар, якая выходзіць да ўцёсаў Вялікага Аўстралійскага заліва.

Асноўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з'яўляюцца вырошчванне збожжавых, вінаробства і авечкагадоўля. Больш паловы ўсіх аўстралійскіх вінаў ствараюцца тут.

На заліве Сент-Вінсент на поўдзень ад Адэлаіды

Паўднёвая Аўстралія мяжуе з усімі штатамі і тэрыторыямі краіны, акрамя тэрыторыі федэральнай сталіцы і Тасманіі. Тэрыторыя, цяпер вядомая як Паўночная тэрыторыя, была далучана да Паўднёвай Аўстраліі ў 1863 годзе і перададзена ў федэральнае падначаленне ў 1911, стаўшы асобнай тэрыторыяй.

Паўднёвае ўзбярэжжа штата абмывае Паўднёвы акіян, у які ўдаюцца паўвостравы Эйр, Ёрк і Фларо.

Сярэдняя тэмпература складае 29°C у студзені і 15 °C у ліпені. Дзённыя тэмпературы ў некаторых частках штата могуць дасягаць 48 °C у студзені і лютым.

Максімальная зарэгістраваная тэмпература: 50,7 °C (123.3 °F), Ааднадата, 2 студзеня 1960 (Максімальная зарэгістраваная тэмпература ва ўсёй Аўстраліі).

Мінімальная зарэгістраваная тэмпература: −8.2 °C (17.2 °F), Ёндала, 20 ліпеня 1976[2]

Зноскі

  1. Highest Mountains. Geoscience Australia. Праверана 28 мая 2006.
  2. World temperature extremes (2005-10-17). Праверана 28 мая 2006.