Штат Паўднёвая Дакота

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Штат ЗША

ПАЎДНЁВАЯ ДАКОТАштат на поўначы цэнтральнай часткі ЗША, адзін з так званых штатаў Паўночна-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 755 тыс. чалавек (46-е месца сярод штатаў, дадзеныя 2000 г.). Сталіца — горад Пір, найбуйнейшы горад — Су-Фолс. Дэвіз: Улада народа па волі Божай. Афіцыйная мянушка: |«Штат каётаў».

[правіць] Геаграфія

Плошча штата 199,9 тыс. км². На поўначы Паўднёвая Дакота мяжуе з Паўночнай Дакотай, на ўсходзе — з Мінесотай і Аявай, на поўдні — з Небраскай, на захадзе — з Ваёмінгaм і Мантанай.

Праз тэрыторыю Паўднёвай Дакоты з поўначы на поўдзень цячэ рака рака Місуры, якая тут утварае каньён глыбінёй да 150 м. На ўсход ад ракі знаходзяцца чарназёмныя прэрыі, на захад — Вялікія раўніны.

[правіць] Гісторыя

Першымі тэрыторыю сучаснай Паўднёвай Дакоты даследавалі ў 18 ст. французы. У 1743 годзе гэтая тэрыторыя была абвешчаная французскай. Яна ўвайшла ў склад вялікай калоніі Луізіяны. У 1803 годзе Францыя прадала Луізіяну ЗША. Паўднёвая Дакота сталася часткай Злучаных Штатаў. Масавае засяленне гэтай тэрыторыі пачалося ў 70-х гадах 19 ст., калі ў гарах Блэк-Хілз былі знойдзеныя запасы золата. У 1889 годзе Паўднёвая Дакота атрымала афіцыйны статут штата ЗША.

[правіць] У Сеціве


Адміністрацыйныя адзінкі ЗША Сцяг ЗША
Штаты

Ага́йо | А́йдаха | Аклахо́ма | Алаба́ма | Аляска | Арызо́на | Арка́нзас | Арэгон | А́ява | Ваёмінг | Вашынгто́н | Вермо́нт | Вірджынія | Вісконсін | Гаваі | Дэ́лавэр | Джорджыя | Заходняя Вірджынія | Ілінойс | Індыяна | Каларада | Каліфорнія | Ка́нзас | Кентукі | Канектыкут | Луізіяна | Манта́на | Масачусетс | Мінесота | Місісіпі | Місуры | Мі́чыган | Мэн | Мэ́рыленд | Небра́ска | Нева́да | Нью-Гэмпшыр | Нью-Джерсі | Нью-Йорк | Нью-Мексіка | Паўднёвая Караліна | Паўднёвая Дакота | Паўночная Караліна | Паўночная Дакота | Пенсільванія | Род-Айленд | Тэнесі́ | Тэха́с | Фларыда | Юта

Федэральная акруга Акруга Калумбія
Астраўныя тэрыторыі Амерыканскае Само́а | востраў Бэйкер | востраў Гуам | востраў Хоўленд | востраў Джэрвіс | атол Джонстан | рыф Кінгмэн | атол Мідуэй | востраў Наваса | Паўночныя Марыянскія астравы | атол Пальміра | Пуэрта-Рыка | Віргінскія астравы | востраў Уэйк