Штат Пенсільванія
|
|||||
| Мянушка штата: Штат Замкавага Каменя | |||||
Іншыя штаты ЗША |
|||||
| Сталіца | [[Гарысберг]] | ||||
| Плошча — Усяго |
119 283 км² |
||||
| Насельніцтва - Усяго (2011) — Шчыльнасць |
12 742 886 105,80/км² |
||||
Пенсільванія (англ.: Commonwelath of Pennsylvania) — адзін з штатаў ЗША. Сталіца — горад Гарысберг.
Першымі еўрапейскімі пасяленцамі на тэрыторыі сучаснай Пенсільваніі былі шведы і галандцы. У 1681 англійскі кароль Карл II перадаў маладому англійскаму квакеру Уільяму Пэну вялікую тэрыторыю да захаду ад ракі Дэлавэр. У 1682 Пэн заснаваў калонію-сховішча для пратэстантаў «Грамадствы сяброў» (афіцыйная назва квакераў) і іншых гнаных за веру. У гонар бацькі Пэна, адмірала каралеўскага флота, калонія была названая Пенсільваніяй. Пенсільванія — па латыні Penn Silvania — Лясістая зямля Пэна.
Тады ж Уільям Пэн, які вызнаваў ідэю братэрскай любові паміж аднаверцамі, заснаваў горад, якому прыдумаў назву Філадэльфія, што на старажытнагрэчаскай азначае Горад братэрскай любові.
Паўстагодззя эксперымент працякаў паспяхова, аднак затым у выніку сутычак з індзейцамі загінула шмат асаднікаў ірландскага і нямецкага паходжання. Квакеры (у адрозненне ад пурытан у Новай Англіі) адмовіліся супрацьпаставіць індзейцам сілу, бо не маглі паступіцца сваімі маральнымі прынцыпамі — непрыманнем войнаў і гвалту, рэлігійнай памяркоўнасцю — і змушаныя былі сысці з палітычнай сцэны калоніі.
У 1751 у Пенсільваніі быў адчынены першы на тэрыторыі брытанскіх калоній шпіталь, а таксама заснаваны першы ўніверсітэт — Універсытіт Пенсільваніі. У 1790 годзе Пенсільванія першай сярод паўночнаамерыканскіх штатаў прыняла закон аб вызваленні рабоў.
Пенсільванія актыўна ўдзельнічала ў вайне за незалежнасць. У 1776 годзе была прынятая Канстытуцыя Садружнасці Пенсільванія (афіцыйная назва штата). Тады ж ў Філадэльфіі Другім кантынентальным кангрэсам абвешчаная Дэкларацыя незалежнасці і Пенсільванія, нараўне з дванаццаццю іншымі былымі паўночнаамерыканскімі калоніямі Вялікабрытаніі, утварыла Злучаныя Штаты Амерыкі.
Вядомыя асобы[правіць]
- Мэцью Фокс
- Гертруда Стайн
- Том Рыген
- Роберт Фултан
- Мэры Касат
- Джон Слоан
- М. Грэм (1894—1991) — амерыканская танцоўшчыца, стваральніца амерыканскага танца мадэрн
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Штат Пенсільванія
|
|
||
|---|---|---|
| Штаты | Ага́я | Аёва | А́йдаха | Аклахо́ма | Алаба́ма | Аляска | Арызо́на | Арка́нзас | Арэгон | Ваёмінг | Вашынгто́н | Вермо́нт | Вірджынія | Вісконсін | Гаваі | Дэ́лавэр | Джорджыя | Заходняя Вірджынія | Ілінойс | Індыяна | Каларада | Каліфорнія | Ка́нзас | Кентукі | Канектыкут | Луізіяна | Манта́на | Масачусетс | Мінесота | Місісіпі | Місуры | Мі́чыган | Мэн | Мэ́рыленд | Небра́ска | Нева́да | Нью-Гэмпшыр | Нью-Джэрсі | Нью-Ёрк | Нью-Мексіка | Паўднёвая Караліна | Паўднёвая Дакота | Паўночная Караліна | Паўночная Дакота | Пенсільванія | Род-Айленд | Тэнесі́ | Тэха́с | Фларыда | Юта | |
| Федэральная акруга | ||
| Астраўныя тэрыторыі | Амерыканскае Само́а | востраў Бэйкер | востраў Гуам | востраў Хоўленд | востраў Джарвіс | атол Джонстан | рыф Кінгмэн | атол Мідуэй | востраў Наваса | Паўночныя Марыянскія астравы | атол Пальміра | Пуэрта-Рыка | Віргінскія астравы | востраў Уэйк | |