Аўтамат (зброя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Штурмавая вінтоўка)
Розныя мадыфікацыі штурмавой вінтоўкі M16 (ЗША)
Аўтамат Калашнікава АК-47 (СССР)

Аўтамат, або штурмавая вінтоўка — аўтаматычная стралковая зброя (па сутнасці аўтаматычны карабін), якая выкарыстоўвае прамежкавы патрон, асноўная індывідуальная зброя салдат большасці сучасных армій. Першы аўтамат распрацаваны У. Р. Фёдаравым у 1916 годзе. Масава пачалі распрацоўвацца і выкарыстоўвацца ў канцы 2-й Сусветнай вайны (аўтамат StG-44).

Сучасныя аўтаматы звычайна маюць калібр 5,45—7,62 мм, умяшчальнасць магазіна 20—35 патронаў. Механізмы большасці з іх працуюць за кошт адводу часткі парахавых газаў са ствала.

Пехацінец з аўтаматычнай вінтоўкай HK33
TKB-059

На ўзбраенні войскаў Рэспублікі Беларусь стаяць розныя мадыфікацыі аўтамата Калашнікава АК-74.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]