Штурмавыя атрады

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Штурмавыя атрады
ням.: Sturmabteilung
эмблема
Эмблема СА
Іншыя назвы:

Карычневакашульнікі

З'яўляецца часткай:

НСДАП

Ідэалогія:

Нацыянал-сацыялізм

Лідары:

Эрнст Юліус Ром
Франц Пфефер фон Заламан
Герман Герынг
Віктар Лютцэ
Вільгельм Шэпман

Штаб-кватэра:

Мюнхен

Актыўная ў:

Германія

Дата фарміравання:

1921

Саюзнікі:

СС

Колькасць членаў:

каля 3 мільёнаў (1934)[1]

Удзел у канфліктах:

Ноч доўгіх нажоў

Штурмавыя атрады (ням.: Sturmabteilung), скарочана СА, штурмавікі; таксама вядомыя як «карычневакашульнікі» (па аналогіі з італьянскімі «чорнакашульнікамі») — ваенізаваныя фарміраванні Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (НСДАП).

Створаны 3 жніўня 1921 года на базе некаторых падраздзяленняў «Добраахвотніцкага корпуса». 4 лістапада 1921 года атрымалі назву «Штурмавых атрадаў». Пасля «піўнога путчу» ў 1923 годзе былі забаронены, але працягвалі дзейнічаць пад іншай назвай. Ізноў легалізаваны ў 1925 годзе. Кіраўнікі СА на месцах увесь час уступалі ў канфлікт з кіраўніцтвам НСДАП, што ў 1930 годзе вылілася ў «мяцеж Штэнеса», пасля якога Гітлер асабіста ўзначаліў штурмавыя атрады, стаўшы Вярхоўным фюрарам СА (заставаўся ім да 1945 года).

Эрнст Ром, начальнік штаба СА, 1934
 Прагляд гэтага шаблона  Трэці рэйх Нацыянал-сацыялізм
Асноўныя паняцці

Дыктатура Правадырызм Правая ідэалогія Шавінізм Расавая палітыка Мілітарызм Антыдэмакратызм

Ідэалогія

Фёлькішэ бевегунг «25 пунктаў» • «Мая барацьба» • Недачалавек Нюрнбергскія расавыя законы Расавая тэорыя Гюнтэра Расавая палітыка «Міф дваццатага стагоддзя»

Гісторыя

Трэці рэйх Ноч доўгіх нажоў Крыштальная ноч Другая сусветная вайна Вырашэнне чэшскага пытання / яўрэйскага пытання Катастрофа еўрапейскага яўрэйства Халакост Нюрнбергскі працэс

Асобы

Адольф Гітлер Відкун Квіслінг Войцех Тука Генрых Гімлер Герман Герынг Рудольф Гес

Арганізацыі

НСДАП СА СС Гітлерюгенд Вервольф Саюз нямецкіх дзяўчын Юнгфольк Саюз дзяўчынак Зімовая дапамога Германскі працоўны фронт Сіла праз радасць Вера і прыгажосць Нацыянал-сацыялістычныя (мехкорпус авіякорпус народная дабрачыннасць жаночая арганізацыя саюз студэнтаў саюз урачоў саюз настаўнікаў саюз юрыстаў саюз дапамогі ахвярам вайны)

Нацысцкія партыі і рухі

Венгрыя Паўночны Каўказ Бельгія Нідэрланды Чачня Нарвегія Латвія Беларусь

Роднасныя паняцці

Фашызм Антыкамунізм Неанацызм Інтэгральны нацыяналізм Нацысцкі акультызм


Штурмавыя атрады адыгралі вырашальную ролю пры ўздыме нацыянал-сацыялістаў. Пасля прыходу НСДАП да ўлады штурмавыя атрады кароткі час мелі статус дапаможнай паліцыі, але пасля лета 1934 года (так званая «ноч доўгіх нажоў», калі кіраўніцтва СА на чале з Эрнстам Рома было знішчана) яны страцілі значэнне, і галоўнай баявой арганізацыяй НСДАП стала СС.

Атрады СА, якія значна скараціліся колькасна, праіснавалі да 1945 года, прычым да 1943 года іх узначальваў Віктар Лютцэ, які быў прызначаны Гітлерам і ўдзельнічаў у чыстцы, а пасля яго гібелі ў аўтамабільнай катастрофе — Вільгельм Шэпман. Але да гэтага часу штурмавікі ўжо не адыгрывалі ніякай ролі ў палітыцы. Магчыма, менавіта таму Нюрнбергскі працэс не прызнаў членаў СА (у адрозненне ад членаў СС) злачыннай групай. З членаў СА фарміраваліся часткі СС «Мёртвая галава» (займаліся аховай канцлагераў), а таксама дывізія СС «Хорст Весель» (на яе пятліцах быў намаляваны сімвал СА). Акрамя таго, грамадзянская адміністрацыя на акупаваных тэрыторыях фарміравалася галоўным чынам з членаў СА. СА былі асноўнай ударнай сілай пагромаў «Крыштальнай ночы».

Асноўнымі функцыямі СА пасля 1934 года былі:

  • правядзенне парадаў падчас партыйных з'ездаў;
  • дапрызыўная і пасляпрызыўная падрыхтоўка;
  • грамадзянская абарона і ліквідацыя наступстваў надзвычайных сітуацый;
  • барацьба з партызанскім рухам у Польшчы і Югаславіі.

Законам саюзніцкага Кантрольнага савета ў Германіі № 2 ад 10 кастрычніка 1945 года СА разам з НСДАП і іншымі звязанымі з гэтай партыяй арганізацыямі былі забаронены, іх маёмасць канфіскавана.

Чыны і знакі адрознення СА[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Першай сусветнай вайны Германія страціла свае афрыканскія калоніі і на складах заляжалася вялікая колькасць трапічнай уніформы, якую і павыкупляў па бесцані Герынг для створаных штурмавых атрадаў.[2] З тых часоў карычневы колер формы СА трывала асацыюецца з нацызмам.

Спецыяльныя і вайсковыя званні СС (групенфюрар, штурмбанфюрар, штандартэнфюрар і да т.п.) першапачаткова з'явіліся ў СА і ў некалькі мадыфікаваным выглядзе былі запазычаны эсэсаўцамі.

У адрозненне ад СС, знакі адрознення мелі розныя колеры (жоўты, чорны, блакітны і г.д.) у залежнасці ад рэгіёна. На пятліцах малодшага складу змяшчаўся таксама нумар падраздзялення. Члены Галоўнага штаба насілі чырвоныя знакі адрознення. На пятліцах Начальніка штаба Рома была намалявана шасціканцовая зорка ў вянку (пасля яго забойства заменена на тры дубовыя лісты ў вянку).


Зноскі

  1. Ричард Эванс Третий рейх. Дни триумфа: 1933-1939 — Астрель, У-Фактория, 2010. — С. 28.
  2. Брэнды Трэцяга Рэйха. Паваенны лёс

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хайнц Хёне. Чёрный орден СС. История охранных отрядов. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2003. — 542 с. — 6000 экз. — ISBN 5-224-03843-X
  • Семенов К.К. Политические солдаты Гитлера / К.К. Семенов. - М.: Вече, 2011. – 320 с.: ил. – (Враги и союзники).

Ссылки[правіць | правіць зыходнік]