Штуцар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расійскі штуцар узору 1720 г.

Шту́цар (ад ням.: Stutzen, літар. абрэз) — нарэзная дульназарадная стрэльба з адносна кароткім ствалом вялікага калібру, прызначаная для прыцэльнага адзіночнага страляння[1].

Такімі стрэльбамі з XVIII стагоддзя ўзбройваліся, напрыклад, расійскія падраздзяленні егераў, якія дзейнічалі рассыпным строем.

Як самастойны тып зброі, штуцар з’явіўся не раней за 3-ю чвэрць XVII стагоддзя.[2] Ствол калібрам 14 — 15 мм, даўжынёй каля 70 — 80 см[3] Ложа і замок выконваліся з асаблівай стараннасцю; прыклад ложы быў, найчасцей, г.зв. французскага тыпу.

Зноскі

  1. Акадэмічнае вызначэнне (ВЭС) з удакладняльнай папраўкай Макоўскай. Наогул, літаратура, у т.л., спецыяльная, мала займалася ўкладаннем поўнага і дакладнага вызначэння гэтага тыпу зброі; асноўнай яго характарыстыкай звычайна прызнаваўся нарэзны скарочаны ствол. Макоўская, С.94—95.
  2. Такім чынам, аспрэчваюцца — як неабгрунтаваныя — распаўсюджаныя цверджанні пра афармленне тыпу яшчэ ў 16 ст. Макоўская, С.94—95.
  3. Макоўская, С.94—95.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ручное огнестрельное оружие русской армии конца XIV—XVIII веков / Л. К. Маковская. — М.: Воениздат, 1992.