Штэфансплац

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 48°12′31″ пн. ш. 16°22′20″ у. д. / 48.208611° пн. ш. 16.372222° у. д. (G) (O) (Я)

Штэфансплац, выгляд у бок ГрабенаНяпэўнае слова

Штэ́фансплац (ням.: Stephansplatz — «плошча Стэфана») — плошча, размешчаная ў цэнтры Унутранага горада у Вене. На плошчы размешчаны сабор Святога Стэфана, адзін з галоўных сімвалаў аўстрыйскай сталіцы. Штэфансплац з'яўляецца кропкай адліку для аўтадарог, якія ідуць з Вены.

Могілкі каля сабора Св. Стэфана, каля 1700 года

Гісторыя плошчы цесна звязана з гісторыяй сабора, першы будынак якога быў пабудаваны ў 1137—1147 гадах. Да 1200 года сабор знаходзіўся па-за тэрыторыяй Вены, на захад ад гарадскіх сцен. З пашырэннем горада на ўсход у XIII стагоддзі вакол сабора пачалося будаўніцтва будынкаў, якія ўтварылі плошчу. З пачатку XV стагоддзя Штэфанcплац з'яўляецца цэнтральнай плошчай горада. Да 1732 года на плошчы таксама размяшчалася могілках. Капэла Св. Магдалены, якая знаходзілася пры ёй (die Magdalenskapelle) была знішчана пажарам у 1781 годзе і не аднаўлялася. Пад ёй была размешчана злучаная з ёй падземная капэла Св. Вяргілія (die Virgilkapelle), выяўленая пры будаўніцтве метро ў 1973 годзе. Абрысы капэлы Св. Вяргілія выкладзеныя мазаікай на Штэфанcплац на захад ад сабора.

У канцы XIX стагоддзя плошчу і прылеглы раён падвергліся рэканструкцыі, пры гэтым былі знесены шэраг будынкаў. Вынікам гэтага, апроч іншага, стала фактычнае аб'яднанне Штэфансплац з плошчай Шток-ім-Айзэнах, якая выходзіць на Кернтнерштрасэ і Грабен.

У 1945 годзе плошча, як і сабор Святога Стэфана, сур'ёзна пацярпела ў выніку бамбардзіровак.

У 1978 годзе пад плошчай была адкрыта аднайменная станцыя метро 1-й лініі, а ў 1991 годзе — станцыя 3-й лініі.

У 1990 годзе ў заходняй частцы плошчы (фармальна, па адрасе Шток-ім-Айзэнах-Плац, дом 4) на месцы раней існаваўшага будынка кампаніі Philipp Haas & Söhne пабудаваны будынак дом Хааса (Haas-Haus), які рэзка вылучаецца на фоне гістарычных будынкаў.

Плошча з'яўляецца адным з самых папулярных у турыстаў месцам у горадзе і ўяўляе сабой, за выключэннем паўночна-ўсходняга боку, пешаходную зону, на якую выходзяць, акрамя галоўнага ўваходу ў сабор і выхадаў з метрапалітэна, некалькі магазінаў і кафэ. Ва ўсходнім куце размешчана стаянка конных экіпажаў (фіякраў) і падземная паркоўка (уезд з Шулерштрасэ).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]