Шукальнікі шчасця

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
«Шукальнікі шчасця»
Жанр

камедыя

Рэжысёр

Уладзімір Корш-Саблін
Іосіф Шапіра

Аўтар
сцэнарыя

Іаган Зэльцэр, Рыгор Кобец

Аператар

Б.Рабаў

Кампазітар

Ісак Дунаеўскі

Кінакампанія

Беларусьфільм

Працягласць

80 хвіл

Краіна

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Год

1936

IMDb

ID 0026119

«Шукальнікі шчасця» (іншыя назвы: Стварэнне свету, Сям'я, Бірабіджан) - фільм беларускага рэжысёра Уладзіміра Корша-Сабліна аб яўрэях-перасяленцах, якія пераехалі ў бірабіджанскі калгас «Ройтэ-Фелд».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У 1928 годзе сям'я старой Двойры - дочкі Роза і Бася, сын Лёва і зяць Піня (муж Басі) прыязджаюць з-за мяжы (адкуль менавіта, не гаворыцца) на Далёкі Усход. Там яны ўступаюць у калгас «Ройтэ Фелд» і пачынаюць працаваць. Роза закахалася ў мясцовага рыбака Карнея. Аднак Піня не жадае працаваць. Ён хоча знайсці золата і збегчы з ім у Кітай, каб адкрыць там фабрыку і стаць «каралём шлеек». Калі Лёва раскрывае яго задуму, Піня амаль забівае яго і збягае. Падазрэнне падае на Карнея. На мяжы Піню ловяць, а золата, якое ён намыў, аказваецца падманкай. Адначасна разгортваюцца адносіны Басі і старшыні калгасу Натана. Фільм заканчваецца вяселлем Карнея і Розы.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • М. М. Блюменталь-Тамарына - Двойра
  • У. Л. Зускін - Піня
  • Л. А. Шміт - Роза
  • Л. М. Таіц - Бася
  • Аляксандр Караў - Натан
  • С. К. Яраў - Карней
  • Барыс Жукоўскі - бацька Карнея
  • Іона Бій-Бродскі - Шлёма

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўтар сцэнарыя: Іаган Зэльцэр, Рыгор Кобец
  • Рэжысёры: Уладзімір Корш-Саблін
  • Аператар: Б.Рабаў
  • Мастак: В. Пакроўскі
  • Кампазітар: І. О. Дунаеўскі
  • Аўтар тэкстаў песень: Уладзімір Валжэнін
  • Гукарэжысёр: Н. Косараў

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926-1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2