Шумерская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шумерская мова
Саманазва eme-gi7(r)
Краіны Шумер
Рэгіёны Паўднёвае Двурэчча
Агульная колькасць носьбітаў
  • 0 чал.
Вымерла да пачатку 2 тысячагоддзя да н.э. як гутарковая, заставалася класічнай мовай да пачатку н.э.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі
Ізаляваны
Пісьменнасць клінапіс
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 шум 817
ISO 639-1
ISO 639-2 sux
ISO 639-3 sux
IETF sux
Glottolog sume1241
Пісьмо цару Лагаша (2400 да н.э.)

Шуме́рская мо́ва — мова старажытных шумераў, на якой размаўлялі ў Паўднёвым Міжрэччы ў IV—III тысячагоддзях да н.э. Каля 2000 г. да н.э. шумерская мова была выцеснена акадскай мовай з гутарковай гаворкі, але працягвала выкарыстоўвацца ў якасці мовы рэлігіі, адміністрацыі і навучання аж да пачатку нашай эры[1]. Запісваўся клінапісам, які шумеры і вынайшлі. Прадстаўлена ў першую чаргу рэлігійнай, гаспадарчай і юрыдычнай літаратурай. Была адкрыта і расшыфравана ў XIX стагоддзі. Генетычныя сувязі не ўстаноўлены[2].

Рэканструкцыя фанетыкі ўскладняецца асаблівасцямі клінапіснай графікі. З'яўляецца аглютынатыўнай і эргатыўнай мовай. Дзеяслоў мае мноства прэфіксаў ладу і арыентацыі ў прасторы, але не мае катэгорыі часу. Звычайны парадак слоў — SOV (дзейнік — дапаўненне — выказнік)[2].

Зноскі

  1. Канева И. Т. Шумерский язык. — СПб.: Петербургское Востоковедение, 2006. — С. 6—7. — ISBN 5-85803-302-8.
  2. а б Дьяконов И. М. Шумерский язык // Лингвистический энциклопедический словарь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Канева И. Т. Шумерский язык. — СПб.: Петербургское Востоковедение, 2006. — ISBN 5-85803-302-8
  • Канева И. Т., Козлова Н. В., Визирова Е. Ю. Шумерский язык / Языки мира. Древние реликтовые языки Передней Азии. — М.: Academia, 2010. — ISBN 978-5-87444-346-7
  • Edzard D. O. Summerian Grammar. — Leiden-Boston: Brill, 2003. — ISBN 90-04-12608-2
  • Hayes J. L. A Manual of Sumerian Grammar and Texts. — Malibu: Undena Publications, 1990.
  • Thomsen M.-L. The Sumerian Language. — Copenhagen: Akademisk Forlag, 1984. — ISBN 87-500-3654-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]