Шу (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шу
Выява III ст. да н. э.
Выява III ст. да н. э.
Бог паветра
Міфалогія старажытнаегіпецкая
Пол мужчынскі пол і жанчына
Бацька Атум
Маці Іўсасет
Браты і сёстры Тэфнут
Жонка Тэфнут
Дзеці Геб, Нут
У іншых культурах Ары-гес-нефер (Куш)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шу — старажытны егіпецкі бог паветра, спякоты і святла.

Міфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Шу
у іерогліфах
H6G43A40

Шу лічыцца бажаством геліёпальскага пантэона. Імя паходзіць ад кораня, што значыў «сухі».

Згодна распаўсюджанай версіі міфа, Атум стварыў Шу са сваёй сліны або ў выніку ўзаемадзеяння са сваім ценем. Згодна другой версіі, яго маці была Іўсасет. Яго сястрой і жонкай лічылася багіня Тэфнут. Егіпцяне верылі, што дзеці ад іх сумеснага шлюба Геб і Нут таксама кахаюць адзін аднаго. Каб не даць зямлі і небу зліцца, Шу стварыў паміж імі пласт паветра.

У міфах аб Атуме и Ра казалася, што Шу суправаджае бога сонца ў падземны сусвет і ратуе яго ад змея Апопа.

Шу часцяком маляваўся як уладар подыху, удзельнік апошняга суда над чалавекам пасля смерці. У познім Егіпце і Кушы Шу разглядалі як аднаго з першых фараонаў, яго імя сімвалізавала сакральную ўладу валадара. У Кушы ён атаесамляўся з мясцовым богам Ары-гес-нефер.

Цікава, што постаці Шу і Тэфнут заставаліся папулярнымі нават падчас спроб Эхнатона ўвесці адзінае бажаство Атона.

Аблічча[правіць | правіць зыходнік]

На старажытнаегіпецкіх выявах Шу меў чалавечае аблічча. Выглядаў як мужчына ў галаўным уборы са страўсінага пер'я, са скіпетрам - знакам улады і знакам анк (паветра). Скуру часцяком малявалі чорнай, ці то, каб падкрэсліць сувязь са спёкай, ці то, каб выявіць сувязь з Нубіяй. Шырока распаўсюджаны скульптуры, на якіх Шу топча нагамі цела Геба і адначасова трымае над галавой Нут. Як муж багіні Тэфнут маляваўся ў вобразе льва.

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Пакуль не знойдзена храмаў з прысвячэннямі Шу. Аднак у асобных старажытнаегіпецкіх гарадах меліся мясціны, што мелі назвы «дом Шу», «уцёс Шу» або «трон Шу». Археолагі знаходзяць выявы Шу на тэрыторыі ўсяго Егіпта і на поўначы Судана.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]