Шхара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шхара
груз. შხარა
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня5 068 м
Адносная вышыня1 357 м
Размяшчэнне
42°59′58″ пн. ш. 43°06′42″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаГалоўны Каўказскі хрыбет 
Шхара (Грузія)
Шхара
Шхара
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шхара (груз. შხარა) — горная вяршыня ў цэнтральнай частцы Галоўнага Каўказскага (водападзельнага) хрыбта, найвышэйшы пункт Грузіі. Вышыня 5068 м над узроўнем мора, некаторыя крыніцы даюць ацэнку ў 5201 м. Размешчана ў Сванетыі з поўдня і Безенгі ў Кабардзіна-Балкарыі з поўначы, на мяжы з Расіяй, прыкладна ў 90 км на поўнач ад горада Кутаісі. З’яўляецца часткай унікальнага 12-кіламетровага горнага масіва, вядомага пад назвай Безенгійская сцяна. Складзена гранітамі і крышталічнымі сланцамі. Схілы пакрытыя ледавікамі, на паўночным схіле — ледавік Безенгі, на паўднёвым — ледавік Шхара, ад якога часткова бярэ пачатак рака Інгур. Папулярнае месца альпінізму.