Шхеры
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Шхеры каля горада Турку
Шхеры (нарв. sker — скала ў моры) — архіпелаг, які складаецца з дробных скалістых астравоў, падзеленых вузкімі пралівамі і якія пакрываюць значную частку прыбярэжнай марской паласы. Кожны з такіх астраўкоў ў асобнасці называецца «шхера».
Паходжанне шхер[правіць]
Шхеры паўсталі ў выніку ледавіковай эрозіі часткі мацерыка, якая ў выніку была затопленая морам так, што над паверхняй засталіся выступаць толькі самыя высокія ўчасткі сушы ў выглядзе астравоў, астраўкоў ці нават асобных скал.
| Гэта пачатак артыкула па акіяналогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |